У Брэсце змагаюцца за аднаўленне дарогі, што прызнаная гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ахоўваецца дзяржавай

2015 2015-12-21T11:47:45+0300 2015-12-21T11:47:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-carskaja-daroga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Размова ідзе пра так званую “царскую дарогу”, якая вядзе да аднаго з фортаў Брэсцкай крэпасці і была разбураная мясцовымі камунальнымі службамі, каб правесці камунікацыі да некаторых будынкаў.

Як паведаміў грамадскі актывіст Мікалай Занегін, дарога трапіла ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў РБ (як частка абарончай лініі Брэсцкай крэпасці), бо была пабудаваная з бруку. Аднак камунальныя службы вырашылі зрабіць дэмантаж каменнага пакрыцця вуліцы Прыгранічнай, бо гэты ўчастак быў “найбольш праблемным і небяспечным для удзельнікаў дарожнага руху”.

Такая фармулёўка ўтрымліваецца у адказе на зварот Мікалая Занегіна ў Брэсцкі гарвыканкам. І хаця далей з атрыманага ад гарадскіх уладаў ліста вынікае, што на іншым участку гэтай вуліцы вырашана захаваць элемент брукаванай дарогі (бо яна падлягае ахове ў адпаведнасці з Законам “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”), аўтар звароту патрабуе цалкам аднавіць гістарычны аб’ект. “У адказе зусім нічога не гаворыцца пра тое, хто вінаваты і што рабіць, бо парушаны закон, і дарожныя службы ўвогуле не павінны былі займацца рэканструкцыяй бруку без узгаднення з адпаведнымі струтурамі, бо гэта - гістарычны помнік, - кажа Мікалай Занегін. - Калі мы будзем ператвараць такую каштоўнасць у “небяспечны ўчастак дарожнага руху”, як адзначаецца ў лісце з гарвыканкама, дык неўзабаве і сама Брэсцкая крэпасць камусьці перашкодзіць”.

Мясцовы актывіст зараз спрабуе прыцягуць увагу да праблемы з боку пракуратуры (якая мусіць вызначыць правамернасць разборкі “царскай дарогі”) і Камітэта дзяржаўнага кантролю, што павінен ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю гарадскіх уладаў. Паводле меркавання Мікалая Занегіна, для аднаўлення законнасці ў гэтай справе патрэбна, каб камунальныя службы сваім коштам вярнулі брук на гістарычны аб’ект і паклалі яго па той самай тэхналогіі, як гэта рабілі майстры ў былыя часы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international