Працягнуты тэрмін падачы работ на Конкурс эсэ па адукацыйнаму праву

2015 2015-12-18T11:17:09+0300 2015-12-18T11:17:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/asacyacya-adykacyi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да 30 снежня 2015 года прадоўжаны тэрмін падачы работ на Конкурс эсэ па адукацыйнаму праву, які арганізуе Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы.

Конкурс накіраваны на заахвочванне самастойных даследаванняў па пытаннях адукацыйнага права ў Беларусі. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты юрыдычных спецыяльнасцяў.

Прызы для пераможцы і ўдзельнікаў конкурсу:

- удзел у праграме моладзевага абмену ў Германію ў канцы мая 2016 г. (валоданне замежнай мовай не з'яўляецца абавязковай умовай удзелу!).

- удзел у азнаямленчых візітах у юрыдычныя службы арганізацый, прадстаўнікі якіх уваходзяць у склад Экспертнай камісіі конкурсу.

- атрыманне ад арганізацый, якія ўваходзяць у Экспертную камісію конкурсу, рэкамендацый пры напісанні заявак на ўдзел у міжнародных адукацыйных праграмах і стажыроўках.

- Размяшчэнне эсэ на сайце adukatar.net і/або публікацыя ў часопісе «Адукатар».

Конкурсныя працы прымаюцца да 30 снежня 2015 года.

Падрабязнасці аб конкурсе і анкета ўдзельніка ў прыкладзеных файлах.

Дадатковая інфармацыя аб конкурсе: +375296161075 (Аляксандр Жук).

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international