«Асноўнае лекаваньне — праца і рамонкавая гарбата»: The Guardian пра беларускія ЛПП

2015 2015-12-17T14:34:27+0300 2015-12-17T15:37:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/4368.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Пацыент" ЛПП чакае заканчэння працоўнага часу. Фота: Ірына Папова, The Guardian.

"Пацыент" ЛПП чакае заканчэння працоўнага часу. Фота: Ірына Папова, The Guardian.

Новая кніга фатографа Ірыны Паповай апісвае яе вандроўку ў лекавальна-працоўны прафілякторый для алькаголікаў, пасьля якога большасьць зьняволеных напіваюцца, каб адзначыць вызваленьне, — так апісвае The Guardian здымкі зь беларускага ЛПП. Ірына Папова, як сьцьвярджаецца ў выданьні, стала першай з фатографаў, хто атрымала доступ у беларускі ЛПП. Радыё Cвабода прыводзіць вытрымкі з тэксту брытанскай газэты.

«Дзіўны гібрыд рэабілітацыйнага цэнтру і турмы, беларускі лекавальна-працоўны прафілякторый для алькаголікаў і нарказалежных — гэта частка праграмы савецкай эры, якую дагэтуль выкарыстоўваюць. Мужчыны і жанчыны з праблемамі ад залежнасьцей могуць быць заключаныя сюды на працяглы час, ад 6 месяцаў да 2 год без права на апэляцыю, хоць і не чынілі злачынстваў.

Праваабаронцы ў СССР называлі ЛПП часткай савецкай «карнай псыхатэрапіі», піша газэта. Пасьля развалу Саюзу сыстэма такіх лягераў была скасаваная ў большасьці постсавецкіх краінаў, у тым ліку ў Расеі ў 1993-м. На сёньня ЛПП засталіся толькі ў Беларусі, Туркмэністане і непрызнанай Прыднястроўскай рэспубліцы. У Беларусі ў такіх лягераў восем, у кожным па 1600 чалавек, і толькі палова лягераў прызначаныя асобна для жанчын.

Асноўнае лекаваньне ў ЛПП — праца і рамонкавая гарбата. Усе малюнкі на сьценах адабраныя адмысловай камісіяй як складнік прапагандысцкай праграмы. Яны прызначаныя, каб дапамагчы ўзьняць настрой людзей, але Папова кажа, што яны ствараюць абсурдысцкую і аўтарытарную атмасфэру.

Толькі 5% людзей, якiя ўтрымлiваліся пад вартай у ЛПП, фактычна кінулі піць. Папова выявіла, што многія з выпушчаных, напіваюцца, каб адсьвяткаваць дзень свайго вызваленьня.

Глядзіце поўную фотападборку на сайце The Guardian і справаздачу праваабарончага цэнтру «Вясна» пра ЛПП у Беларусі.

Прымусовая праца ў ЛПП: мыццё сценаў завода. Фота: Ірына Папова, The Guardian.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international