Ператрус у пацярпелага. Навошта?

2015 2015-12-17T13:05:02+0300 2015-12-17T13:11:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/peratrusy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 10 снежня быў затрыманы актывіст антыфашысцкага руху з Белазерску Барыс Сычык.

Пра тое, як гэта адбывалася, паведамляе сайт abc-belarus.org:

"У 10.30 на працу да Барыса Сычыка ў Берасці прыехалі супрацоўнікі міліцыі і запатрабавалі, каб ён зараз  праехаў з імі. Сычык папрасіў іх прадставіцца. Тыя адказалі, што прадставяцца пазней, але потым адмовіліся.

Яго пасадзілі ў аўтамабіль і павезлі, як у далейшым аказалася, дадому ў Белаазёрск рабіць ператрус. На яго пытанне на якой падставе ў яго дома будзе праведзены ператрус, адказ быў надзвычайны: «Кватэра належыць не табе, а тваёй маці, так што цябе не павінна (нецэнзурна) "хваляваць", на якіх падставах мы будзем яго праводзіць”.

Ператрус праводзіўся з санкцыі пракурора і ў гэтым дакуменце Барыс фігураваў як падазраваны па крымінальнай справе аб групавым хуліганстве. Затым Сычыка перавезлі ў Брэст, у апорны пункт №6, на вочную стаўку са сведкай здарэння. Там аказалася, што ён не падазраваны па справе, а пацярпелы.

Раней некалькі нацыстаў, якія на думку міліцыі напалі на Сычыка ў брэсцкай краме, былі затрыманыя, а затым адпушчаныя пасля складання пратаколаў.

Супрацоўнікі міліцыі некалькі разоў выклікалі Сычыка без позваў, але ён адмаўляўся ісці на допыт. Потым дасылалі позвы неналежна аформленыя - без пячаткі. На дадзены момант, пасля ператрусу і вочнай стаўкі, абяцанняў пасадзіць яго ў СІЗА і іншых радасцяў жыцця, Барыса адпусцілі і ўручылі позву на 18 снежня".

Незразумела толькі, навошта было рабіць ператрус і што пад час яго маглі шукаць міліцыянты дома ў пацярпелага па справе антыфашыста?

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international