Жыхары вёскі Кабакі вымусілі мясцовыя ўлады весці з імі дыялог па набалелых праблемах

2015 2015-12-16T16:32:00+0300 2015-12-16T23:35:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kabaki-shod-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары вёскі Кабакі ў Бярозаўскім раёне звярнуліся да мясцовага дэпутата Валеры Білібухі, каб ён дапамог давесці да раённага начальства праблему неабходнасці рамонту разбітых дарог. Адначасова вяскоўцы выказалі жаданне правесці сход з удзелам раённага кіраўніцтва, каб выказаць не толькі прэтэнзіі па дарогах, але і па набалелых іншых пытаннях.

Валер Білібуха з дапамогай бярозаўскіх праваабаронцаў падрыхтаваў заяву на імя старшыні Бярозаўскага райвыканкама, пад якой сабраў 36 подпісаў.

Заява ў райвыканкам дала плён адразу. У пятніцу надвячоркам яна была пададзена ў райвыканкам – у суботу ўжо чысцілі дарогі 2 грэйдэры. Хаця на сходзе, які адбыўся 14 снежня, адказныя чыноўнікі казалі, што справа не ў заяве, а ў плане грэйдыравання. Сустрэцца з вяскоўцамі прыехалі начальнік аддзела жыллёва-камунальнай службы Яўген Клемяшук і галоўны інжынер раённага дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўлення Аляксей Радзько.

Жыхары вёскі скардзіліся на дарогі, пра адсутнасць асвятлення. Але самае галоўнае, што іх пазбаўляюць інфармацыі, куды і на што разыходзяцца бюджэтныя сродкі. І прапанавалі праз сродкі масавай інфармацыі даводзіць да насельніцтва, куды і на што трацяцца бюджэтныя грошы. Адзін з удзельнікаў сходу раскрытыкаваў суботнікі: “ Зноў жа не ведаем, куды канкрэтна ідуць грошы з суботнікаў. Зарабілі мы, кабакоўцы, нешта, адразу трэба было давесці да насельніцтва вёскі і парамантаваць назаўтра кавалак дарогі за гэтыя сродкі.”

У сваю чаргу чыноўнікі паскардзіліся на фінансаванне па “астаткавым” прынцыпе, недастатковую колькасць грошай, таму прыходзіцца працаваць з тым, што дастаецца з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў.

Людзі пагадзіліся, што трэба больш патрабаваць з чыноўнікаў канкрэтнай рэальнай працы. Бо толькі такім чынам можна рашаць нейкія лакальныя праблемы. А чыноўнікі паабяцалі выправіць хібы па дарогах і ўрэшце пагадзіліся, што добра, калі людзі праяўляюць ініцыятыву і неабыякавасць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international