viasna on patreon

Палітуцекача Юрыя Рубцова ў Нямеччыне зьмясьцілі ў шпіталь

2015 2015-12-15T09:47:48+0300 2015-12-15T09:47:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rubcou-juryj.jpg
Юрый Рубцоў

Юрый Рубцоў

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў сын Рубцова Віктар. Паводле Віктара Рубцова, 14 сьнежня ён убачыў у Фэйсбуку пост ад імя бацькі, зьмест якога выклікаў у яго трывогу. Віктар Рубцоў распавёў: «Тады я пазваніў бацьку ў лягер для ўцекачоў пад Нюрнбэргам, дзе яны жывуць разам з маці. Але слухаўку ён ня ўзяў, а ў лягеры мне сказалі, што бацьку сёньня паклалі ў шпіталь, зь ім нешта здарылася. Да маці не магу дазваніцца, каб высьветліць, што адбываецца. Прашу дапамогі, можа нехта там у Нямеччыне адгукнецца і паведаміць, што з бацькам».

Былы палітвязень Юры Рубцоў з жонкай Ядвігай у кастрычніку папрасілі палітычнага прытулку ў Нямеччыне, у горадзе Франкфурт. Вядома, што да зьмяшчэньня ў лягеры ўцекачоў у Нюрнбэргу Рубцовы зьмянілі некалькі месцаў знаходжаньня, у тым ліку жылі ў намётавым лягеры і ў спартовай зале. У паведамленьнях да сваякоў Юры Рубцоў раней скардзіўся на ўмовы, але пра лягер у Нюрнбэргу адгукаўся у асноўным добра. Паводле зьвестак, у гэтым лягеры Рубцовы маглі жыць у адным пакоі, вывучалі нямецкую мову, мелі магчымасьць рабіць прагулкі па горадзе.

Актывіст з Гомелю Юры Рубцоў у 2014 годзе быў асуджаны на 1,5 года «хіміі» за зьнявагу судзьдзі, які судзіў яго напалову распранутым — міліцыянты сарвалі з Рубцова майку з надпісам «Лукашэнка сыходзь». На хіміі ў Пружанскім раёне Юры Рубцоў адмовіўся працаваць на працах, якія яму прапанавала міліцыя, паколькі яго не задаволіў узровень заробку. Пасьля таго, як Юры Рубцоў зрабіў сабе татуіроўкуз надпісам «Лукашэнка сыходзь» на яго завялі новую крымінальную справу за адмову працаваць і зьмясьцілі за краты. У Пружанскі СІЗА Юры Рубцоў трымаў працяглую галадоўку пратэсту. У чэрвені 2015 году Рубцова асудзілі на 2 гады зьняволеньня. Палітвязень адбываў пакараньне ў калёніі ў Бабруйску. У жніўні палітвязень Юры Рубцоў выйшаў на волю паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі разам з іншымі палітвязьнямі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства