Бабруйск: пад ціскам грамадскасці дзіцячую бальніцу абяцаюць рэканструяваць у наступным годзе

2015 2015-12-14T18:33:18+0300 2015-12-15T15:22:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-dzicachaja-balnica.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскія чыноўнікі агучылі суму, якая патрабуецца для рэканструкцыі адзінай у горадзе і раёне дзіцячай бальніцы - 81,5 мільярдаў рублёў. Рамонт плануюць пачаць не раней за другі квартал 2016-га году, пасля таго як дзіцячая паліклініка №3, якая размяшчаецца ў гэтым жа будынку, пераедзе ў будынак паліклінікі №1.  

Будынак бальніцы-паліклінікі 1963 года знаходзіцца ў жаласным стане і не рамантаваўся вельмі даўно. Нагадаем, што пачатак рэканструкцыі быў запланаваны яшчэ на 2014-ы год, але тэрміны пастаянна пераносіліся. У апошнім адказе чыноўнікаў, які атрымаў мясцовы актывіст кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Шчарбатых паведамлялася, што рамонт пачнецца ў пачатку бягучага году. Але ў красавіку старшыня гарвыканкаму заявіў, што ён пачнецца не раней за 2016-ы год. Пасля гэтага тэма дзіцячай бальніцы заціхла, і толькі пару дзён таму была агучана сума па праектна-каштарыснай дакументацыі.

Уладзімір Шчарбатых некалькі год вядзе працяглую перапіску з мясцовымі і абласнымі чыноўнікамі. Разам з сябрамі з "Гавары праўду" ён збіраў подпісы, пісаў звароты, але пакуль атрымаў адны абяцанні. У 2013-м годзе з галоўным лекарам сустракаўся Уладзімір Някляеў, але Ірына Рыжанкова заявіла, што "пытанне рэканструкцыі вырашыцца і без вашых подпісаў". На гэтых выходных з медперсаналам сустрэлася Таццяна Караткевіч.

- Спадзяемся, нашы звароты і агалоска тэмы паўплываюць на тое, што рэканструкцыя і сапраўды пачнецца ў хуткім часе, - адзначыла Алена Мядзведзева, мясцовая каардынатарка кампаніі "Гавары праўду".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international