"Доступ да інфармацыі і прыватнасць ў лічбавую эпоху - чаму гэта важна?"

2015 2015-12-14T15:17:09+0300 2015-12-14T15:17:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lekcia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лекцыя "Доступ да інфармацыі і прыватнасць ў лічбавую эпоху - чаму гэта важна?"

Лекцыя "Доступ да інфармацыі і прыватнасць ў лічбавую эпоху - чаму гэта важна?"

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend і Лятучы універсітэт запрашаюць на публічную лекцыю Дэніз Язічы - эксперта Офіса Прадстаўніка АБСЕ па свабодзе сродкаў масавай інфармацыі:

"Доступ да інфармацыі і прыватнасць ў лічбавую эпоху - чаму гэта важна?".

Лекцыя адбудзецца 17 снежня 2015 ў 19.00 у прасторы «ЦЭХ» па адрасе г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16.

Права на доступ да інфармацыі - у чым яго сутнасць і чаму сёння асабліва важна разумець і актыўна выкарыстоўваць яго ў нашым жыцці?

Менавіта права на доступ да публічнай інфармацыі забяспечвае кожнаму з нас карысную магчымасць атрымліваць інфармацыю ад органаў улады і чыноўнікаў. Што гэта дае? Напрыклад, звычайнаму грамадзяніну - даведацца пра тое, куды ідуць яго падаткі, ведаць усё пра фактары, якія ўплываюць на наша здароўе і навакольнае асяроддзе ў сваім горадзе. Для журналістаў і блогераў - гэта невычэрпная крыніца ідэй і дадзеных для матэрыялаў, асабліва журналісцкіх расследаванняў. Іншымі словамі, гэта права дазваляе забяспечыць празрыстасць працы дзяржавы, з большай эфектыўнасцю знаходзіць шляхі росту і развіцця грамадства.

17 снежня ў ходзе лекцыі Дэніз Язічы раскажа пра важнасць ролі права на доступ да публічнай інфармацыі, як кампанента свабоды выказвання меркаванняў і яго цеснай сувязі з правам на недатыкальнасць прыватнага жыцця. Пра выпадкі, калі гэтыя правы могуць, як дапаўняць, так і ўступаць з адзін з адным у канфлікт. Пра тое, як у сучасную інфармацыйную эпоху права на інфармацыю і прыватнасць закліканы забяспечыць падсправаздачнасць інстытутаў дзяржавы грамадству і абарону інтарэсаў грамадзян.

Дэніз Язічы - навуковы супрацоўнік Офіса Прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі. Дэніз факусіруецца на пытаннях свабоды інфармацыі, доступу да публічнай інфармацыі і інтэрнэт-свабодах у рэгіёне АБСЕ. Яна таксама выступае ў якасці каардынатара па пытаннях развіцця свабоды СМІ ў Паўднёва-Усходняй Еўропе. Мае ступень магістра ў галіне Глабалізацыі і Развіцця (Універсітэт Варвіка, Англія).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international