Фрылансеру з Бярозаўкі вярнулі тэхніку

2015 2015-12-14T14:37:52+0300 2015-12-14T14:37:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzeshuk.jpg
Юрый Дзяшук.

Юрый Дзяшук.

11 снежня 2015 года супрацоўнікі Следчага камітэта горада Ліды вярнулі бярозаўскаму фрылансеру Юрыю Дзяшуку ўсю тэхніку, забраную падчас ператрусу ў жніўні 2015 года. Яшчэ амаль месяц таму супрацоўнікі Следчага камітэта вярнулі юнаку яго нэтбук, а 11 снежня дайшла чарга да прынтара.

Па словах Юрыя Дзяшука, падчас вяртання прынтара супрацоўнікі Следчага камітэта апыталі яго пра флэшмоб, які адбываўся 25 ліпеня ў Бярозаўцы.

У гэты дзень ля транспартнай прахадной шклозавода “Нёман” нехта склаў аўтамабільныя пакрышкі і раскідаў улёткі. Невядомыя пакінулі побач бутэлькі з невядомай вадкасцю і запалілі дымавыя шашкі.

Гэта было першае апытанне маладзёна па гэтай справе, хаця ў жніўні 2015 года ў сямі жыхароў Бярозаўкі дома адбыліся ператрусы.

У бліжэйшыя некалькі дзён у Следчы камітэт горада Ліды выклікалі на размову яшчэ некалькіх жыхароў Бярозаўкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international