Бярозаўскія ўлады адмовілі ў правядзенні пікета па ілжывай падставе

2015 2015-12-11T13:35:25+0300 2015-12-11T13:35:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biaroza-pusty-stadyen-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія ўлады не дазволілі праводзіць пікет у Міжнародны дзень правоў чалавека пяці праваабаронцам і грамадскім актывістам па прычыне занятасці Цэнтральнага стадыёну. Маўляў, там з 12 да 13 адбудуцца спартовыя мерапрыемствы з наяўнасцю гледачоў. “Зыходзячы з гэтага, распараджэннем райвыканкама ад 2 снежня 2015 г.№242 на падставе арт.6 і 9 Закона РБ ад 30 снежня 1997 г. “Аб масавых мерапрыемствах у РБ” з прычыны таго, што забаронена правядзенне адначасова некалькіх масавых мерапрыемстваў у адным месцы, у правядзенні пікету 10 снежня 2015 г. на Цэнтральным стадыёне вам адмоўлена”.

Як аказалася, стадыён у гэты час быў абсалютна свабодны. Дзяжурная па ўваходу на стадыён паведаміла, што 10 снежня не запланавана ніякіх спартовых спаборніцтваў.

Заяўнікі пікету намераны аспрэчваць дзеянні ўладаў па адмове масавага мерапрыемства ў судзе, у тым ліку дадаўшы ў скаргу яшчэ і пункт пра парушэнне арт 6 закону “Аб масавых мерапрыемствах у РБ”, бо адказ прыйшоў за 2 дні да запланаванага мерапрыемства, а не 5, як гэтага патрабуе закон.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international