Беларускія праваабаронцы наведалі Гданьск

2015 2015-12-10T16:09:20+0300 2015-12-10T16:09:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ales-gdansk2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларускія праваабаронцы падчас візіту ў Гданьск

Беларускія праваабаронцы падчас візіту ў Гданьск

9 снежня ў Гданьску ў межах адзначэння Міжнароднага дня правоў чалавека прайшла сустрэча з беларускімі праваабаронцамі Алесем Бяляцкім і Раісай Міхайлоўскай.

Адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма "Банда" пра гвалтоўныя знікненні апанентаў прэзідэнта Лукашэнкі. Дыскусію пасля прагляду праводзіў журналіст Андрэй Пачобут.

Падчас візіту беларусы сустрэлiся з легендай дэмакратычных зменаў ў Польшчы ды Усходняй Еуропе, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Міру Лехам Валенсам. Сустрэча адбывалася ў Еўрапейскім цэнтры “Салідарнасць” на тэрыторыі верфі, адкуль пачалося стварэнне прафсаюзу "Салідарнасць" на пачатку 80-ых гадоў. Апроч гэтага беларусы сустрэліся з актывістамі Amnesty International і паўдзельнічалі ў “Марафоне лістоў”.

“Тры гады таму такія ж подпісы тут збіралі і за маё вызваленне. Мы пабывалі каля графіці, якое зрабілі актывісты Amnesty два гады таму ў маю падтрымку. Яно ўжо страціла сваю актуальнасць, але праблемы з правамі чалавека ў Беларусі застаюцца. Пасля мы аглядзелі экспазіцыю цэнтра Еурапейскай салідарнасці і сустрэліся з яго дырэктарам. Было прыемна, што частка экспазіцыі прысвечана таксама падзеям, якія прывялі да незалежнасці Беларусі ў 1989-1991 гадах”, - распавёў Алесь Бяляцкі.

Праваабаронцы адзначылі, што пытанне захавання правоў чалавека ў Беларусі было актуальным для актывістаў і грамадства Гданьска. Найбольш удзельнікі сустрэч пыталіся пра тое, якіх зменаў чакае беларускае грамадства, і чым польскія грамадзяне маглі б дапамагчы Беларусі, каб выйсці з сітуацыі таталітарызму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international