Апошняя Жывая бібліятэка гэтага года да Дня правоў чалавека

2015 2015-12-10T12:14:17+0300 2015-12-10T12:24:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhyvaja-biblijateka-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апошняя Жывая бібліятэка гэтага года прымеркавана да Міжнароднага дня правоў чалавека і пройдзе ў кнігарні “Галіяфы”.

Жывая бібліятэка – гэта тое месца, дзе вы зможаце пазбавіцца ад стэрэатыпаў і навучыцца бачыць вакол сябе тыя рэчы, якія раней не заўважалі.

У Жывой бібліятэцы людзі са сваімі гісторыямі становяцца “кнігамі” для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. “Кніга” – гэта чалавек, які належыць да нейкая стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызванне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваеце ў бібліятэкара кніжку, якую хочаце пачытаць, і пачынаеце “чытанне” калі надыходзіць час сесіі.

Снежань – апошні месяц года і час падводзіць вынікі. Гэтай Жывой бібліятэкай мы б хацелі завяршыць і наш бібліятэчны год. Ён быў вельмі насычаны, жывы і сапраўдны. Мы здолелі ахапіць не толькі Менск, але і ўсе абласныя цэнтры Беларусі.

12 снежня мы будзем рады бачыць усіх на апошняй у гэтым годзе Жывой бібліятэцы. Як заўсёды, не змяняючы курсу, мы хочам нагадаць вам, што няма “няправільнага” ці наадварот “нармальнага” колеру скуры, арыентацыі, веравызнання, прафесіі, светапогляду і г.д. Кожны з нас індывідуальны і варты быць зразумелым іншымі. Гэта надта проста мець гатовую схему ўспрымання, спрошчаны вобраз сацыяльнай групы, чалавека, падзей ці з’яў. Але не заўсёды такі погляд адпавядае рэчаіснасці.

“Хто навязаў табе свае стэрэатыпы? Навошта ты у іх верыш – павер у сябе” (гурт “My Autumn”)

Дата: 12 снежня

Час: 16.00-20.00

Месца: кнігарня “Галіяфы” (ст.м. Няміга, Траецкае прадмесце, вул. Старавіленская, 6)

Жывую бібліятэку арганізуе МПГ “Студэнцкая Рада” сумесна з гарамдскім аб’яднаннем “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” і праходзіць яна ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library. Гэтая Жывая бібліятэка прымеркавана да Міжнароднага дню правоў чалавека.

Калі вас цікавіць дадатковая інфармацыя пра Жывую бібліятэку ці вы самі “кніга”, звяртайцеся да нас mshtrahova@gmail.com.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international