У Осла ў Дзень правоў чалавека ўручаецца Нобэлеўская прэмія міру

2015 2015-12-10T10:41:51+0300 2015-12-10T10:41:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nobel_prize-2015.jpg

Нобэлеўская прэмія міру была прысуджаная Туніскай групе за нацыянальны дыялёг, паколькі яна зрабіла вырашальны ўнёсак у стварэньне сыстэмы дэмакратычнага плюралізму ў Тунісе пасьля так званай «язьмінавай рэвалюцыі» і адхіленьня ад улады прэзыдэнта Абідзіна Бэн Алі.

Група за нацыянальны дыялёг была заснаваная ў верасьні 2013 году, яе сфармавалі чатыры арганізацыі: Туніская канфэдэрацыя прамысловасьці, гандлю і рамёстваў, Туніская рада прафсаюзаў, Ліга правоў чалавека і Нацыянальная асацыяцыя туніскіх юрыстаў.

У кастрычніку 2013 году «квартэт» садзейнічаў працэсу стабілізацыі грамадзка-палітычнага становішча ў краіне. У наступны пэрыяд Туніская група за нацыянальны дыялёг займалася назіраньнем за правядзеньнем выбарчых кампаній і самімі выбарамі дэпутатаў заканадаўчага сходу і прэзыдэнта краіны ў 2014 годзе.

Памер грашовай часткі прэміі складае 8 мільёнаў швэдзкіх крон, што эквівалентна прыкладна мільёну даляраў ЗША.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international