Мінск – Адэса: кропкі супрацоўніцтва праваабаронцаў дзвюх краін

2015 2015-12-10T10:24:55+0300 2015-12-10T13:19:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adesa-viasna-1jpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэчы беларускіх праваабаронцаў з калегамі ў Адэсе.

Сустрэчы беларускіх праваабаронцаў з калегамі ў Адэсе.

Прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна” знаходзяцца зараз з азнаямленчым візітам у Адэсе. Гэтая паездка стала працягам супольных дзеянняў праваабаронцаў дзвюх краін у межах Беларускай праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне

9 снежня ў Адэсе адбыўся круглы стол па тэме “Узаемадзеянне рэгіянальных прадстаўніцтваў Беларусь-Україна па рашэнні грамадскіх праблем” з удзелам сябраў адэскіх праваабарончых і грамадскіх арганізацый.

Беларускія праавабаронцы падрабязна распавялі пра сваю дзейнасць як у Менску, так і ў рэгіянальных прадстаўніцтвах, падзяліліся ўражаннямі ад знаёмства з дзейнасцю ўкраінскіх калегаў, адказалі на іх пытанні.

“Такія мерапрыемствы маюць важнае значэнне для выбудовы сумесных салідарных дзеянняў, бо правы чалавека – ўніверсальныя, транснацыянальныя, што становіцца асабліва відавочнае падчас візітаў і сустрэч з замежнымі калегамі”, - адзначыла юрыст Праваабрончага цэнтру “Вясна” Наста Лойка.

 

У сваю чаргу адэскія праваабаронцы і грамадскія дзеячы распавялі пра спецыфіку іх працы. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі такіх арганізацый як Queer Home Odessa, ВБФ “Право на захіст”, грамадзкае аб’яднанне “Цэнтр абароны дзяцей”, “Праваабарончае таварыства “Садружнасць”, а таксама мясцовыя журналісты.

Іх дзейнасць носіць разнастайны характар і накіравана на абарону грамадзянскіх і палітычных правоў людзей, пераадоленне розных відаў дыскрымінацыі, дапамогу гуманітарнага характару тым, хто апынуўся ў складаных сітуацыях. Як высветлілася, гэтая дзейнасць мае шэраг асаблівасцяў, якія адрозніваюць яе ад працы беларускіх калегаў. Галоўнымі праблемамі з’яўляюцца карупцыя ва ўладзе, слабая структураванасць руху няўрадавах арганізацый, залежнасць ад вонкавых фактараў. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы. “Вясноўцы” маюць намер правесці некалькі дадатковых сустрэч і семінараў з асобнымі грамадскімі арганізацыямі Адэсы.

Нагадаем, што на мінулым тыдні сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна” і беларускіх НДА пабывалі з падобнымі візітамі ў Харкаве і Чарнігаве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international