Крымінальны артыкул супраць графіціста Максіма Пякарскага перакваліфікавалі на больш мяккі

2015 2015-12-10T09:34:53+0300 2015-12-10T09:34:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bel_grafiti.jpg
Максім Пякарскі, абвінавачаны па "справе графіцістаў"

Максім Пякарскі, абвінавачаны па "справе графіцістаў"

9 снежня адзін з фігурантаў крымінальнай справы аб патрыятычных графіці Максім Пякарскі хадзіў на допыт ва ўпраўленне Следчага камітэта па гораду Мінску (вул.Сапёраў, 7). Допыт доўжыўся каля дзвюх гадзін.

Там хлопцу паведамілі, што па гэтай крымінальнай справе перакваліфікаваны артыкул. Цяпер Пякарскі праходзіць як абвінавачаны па артыкуле 341 КК «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці». Гэты артыкул прадугледжвае штраф, грамадскія працы ці арышт тэрмінам да 3 месяцаў. Раней Пякарскі праходзіў як абвінавачаны па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу – «Хуліганства, здзейсненае групай асобаў», які прадугледжвае санкцыі ў выглядзе зняволення тэрмінам да 6 гадоў.

Таксама Максім Пякарскі паведаміў «НН», што ён быў азнаёмлены з вынікамі экспертыз графіці, эксперты не ўглядзелі ў іх прызнакаў экстрэмізму.

«Я сваю віну не прызнаў. Настойваў на тым, што гэта максімум адміністрацыйная справа, але ніяк не крымінальная», — адзначыў Пякарскі.

Найхутчэй, што ў бліжэйшыя дні з пастановамі аб перакваліфікаванні крымінальнай справы будуць азнаёмленыя і іншыя фігуранты – Вячаслаў Касінераў і Вадзім Жаромскі.

11 жніўня пяцёра хлопцаў (арыштаваныя былі трое, двух адпусцілі) былі жорстка затрыманыя па падазрэнні ва ўдзеле па трох крымінальных справах: нанясенню беларуска-моўных графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе…», а таксама запэцкванню фарбай сацыяльнага бігборда з выявамі супрацоўнікаў міліцыі. Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі. Напярэдадні выбары Пякарскі і Жаромскі былі вызваленыя з турмы, але крымінальную справу супраць іх не закрылі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international