Павел Сапелка: Практыкі накіравання зняволеных у грамадзянскія медыцынскія ўстановы амаль няма

2015 2015-12-10T09:29:27+0300 2015-12-10T09:29:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sapelka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка

Павел Сапелка

Чым вопыт палітвязняў і іх актыўнасць могуць быць патрэбныя для іншых; якія праблемы не страцілі свайго значэння і пасля іх вызвалення?

Мы часта будзем звяртацца да вопыту палітвязняў, якія на сабе адчулі жорсткасць айчыннай пенітэнцыярнай сістэмы. Толькі калі факты атрымаюць належную агалоску, можна будзе спадзявацца на змены ў гэтай закрытай для грамадскага кантролю структуры.
Пасля вызвалення палітвязьні ў сваіх інтэрв’ю закраналі шмат аспектаў жыцця за кратамі. Ёсць там некаторыя рэчы, якія патрабуюць глыбокага асэнсавання, а ёсць тыя, якія маюць патрэбу ў неадкладным выпраўленні.
У адпаведнасці з Мінімальнымі стандартнымі правіламі абыходжання са зняволенымі, «хворых вязняў, якія маюць патрэбу ў паслугах спецыяліста, варта пераводзіць у асобныя ўстановы ці ў грамадзянскія бальніцы». Як дзейнічае гэтае правіла ў Беларусі?

Ігар Аліневіч у сваім інтэрв’ю працытаваў горкі жарт адносна таго, што права на медыцынскае абслугоўванне ў зняволеных ёсць, толькі няма лекара. Гэта так: многія апытаныя былыя зняволеныя казалі пра тое, што спецыялістаў у калоніях і турмах мала. Горш за ўсё тое, што лекары па нейкай прычыне не бачаць у зняволеным таго пацыента, які мае патрэбу ва ўважлівым і прафесійным стаўленні. Гэтую думку выказаў і былы палітвязень Юры Рубцоў: «Ёсць вялікія прэтэнзіі і да медыцынскай дапамогі. Падчас галадоўкі я моцна прастудзіўся і практычна не атрымаў ніякай медыцынскай дапамогі, ні адной таблеткі, ні адной мікстуры. Больш за тое, доктар … на мае скаргі, што мне цяжка дыхаць, балюча хадзіць, паколькі з’явіліся болі ў спіне, нават не паслухала мае лёгкія.”
Практыкі накіравання зняволеных у грамадзянскія медыцынскія ўстановы няма, хіба што ў самых крайніх выпадках, якія патрабуюць экстранага ўмяшання. Як распавядаюць былыя зняволеныя, найбольшыя прэтэнзіі ёсць да тых відаў медыцынскай дапамогі, дзе, на першы погляд, непасрэднай пагрозы жыцця няма. Гэта – стаматалогія, пратэзаванне, лячэнне хранічных скурных захворванняў, захворванняў унутраных органаў і іх абвастрэння.
У свой час пяць гадоў змагаўся з турэмнай медыцынай Мікалай Аўтуховіч, пераконваючы адміністрацыю СІЗА, а пасля – калоніі, ў неабходнасці паважаць правы зняволенага на медыцынскае абслугоўванне.
Дзякуючы палітвязням, такія праблемы выходзяць за рамкі адносін у закрытай сістэме Дэпартамента выкананьня пакараньняў МУС і становяцца праблемай, якая абмяркоўваецца ў грамадстве.

Павел Сапелка, для palitviazni.info

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international