Лэйла Юнус: «З мяне зрабілі лагерны пыл» (відэа)

2015 2015-12-09T22:21:04+0300 2015-12-09T22:21:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/leyla_yunus-freedom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лэйла і Арыф Юнусы

Лэйла і Арыф Юнусы

9 снежня ў Азербайджане выпусцілі на свабоду праваабаронцу, дырэктара Інстытута міру і дэмакратыі Лэйлу Юнус.

Як паведамляецца на сайце Радыё Азадлыг, бакінскі апеляцыйны суд змяніў меру стрымання ў дачыненні да асуджанай - з турэмнага зняволення на пяць гадоў умоўна. Суд таксама змяніў меру стрымання на пяцігадовы ўмоўны тэрмін яе мужу, палітолагу Арыфу Юнусу, які з 12 лістапада па рашэнні суда з турмы быў пераведзены пад хатні арышт у сувязі з пагаршэннем стану здароўя.

Адзначаецца, што разгляд апеляцыі па справе Юнусаў быў прызначаны на 10 снежня, але затым перанесены на сёння.

У размове з журналістамі пасля суда Лэйла Юнус толькі зазначыла:

«Выступаючы на ​​судзе я сказала, што з мяне зрабілі лагерны пыл ...»

Далей вязень сумлення прачытала вядомае чатырохрадкоўе Цютчава:

Нам не дано предугадать.
Как слово наше отзовется, —
И нам сочувствие дается.
Как нам дается благодать.

Аднак яна замяніла пры гэтым словы "нам сочувствие" на "вам прощение".

Нагадаем, Лэйла і Арыф Юнусы былі арыштаваныя ў ліпені мінулага года. Супраць іх былі вылучаныя абвінавачванні ў махлярстве, незаконным прадпрымальніцтве, ухіленні ад выплаты падаткаў і фальсіфікацыі дакументаў. Распачатая ў дачыненні да праваабаронцаў крымінальная справа аб дзяржаўнай здрадзе была выдзелена ў асобную вытворчасць. У жніўні гэтага года Лэйла Юнус была асуджаная да 8,5, а Арыф Юнус - да 7 гадоў турмы.

Лэйла Юнус: «З мяне зрабілі лагерны пыл» (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international