Адміністратар групы «УУС Магілёўскага аблвыканкама» заблакаваў магілёўца за размяшчэнне спасылкі на фільм «Турэмны эпізод у Беларусі»

2015 2015-12-09T17:33:43+0300 2015-12-09T17:33:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vkontaktelogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 снежня Аляксандр Хамратаў, карыстальнік сацыяльнай сеткі «Укантакце», пасля таго, як пакінуў свой каментар у групе «УУС Магілёўскага аблвыканкама», быў заблакіраваны адміністратарам гэтай групы. У сувязі з гэтым юрыст падаў скаргу ў міліцыю на імя начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Кавальчука.

 Аляксандр Хамратаў лічыць, што парушана яго права свабодна шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць рознага кшталту інфармацыю і ідэі праз блакіраванне доступа да інтэрнэт супольнасці.

- На старонцы дадзенай групы я выклаў сваю пазіцыю адносна таго, як працуе міліцыя ў Беларусі, а таксама даў спасылку на фільм «Турэмны эпізод у Беларусі», дзе распавядалася пра тое, як супрацоўнікі міліцыі катуюць людзей, робяць ім «ластаўкі», надзяваюць на галаву пакеты, б'юць так, каб не было сінякоў. Потым са мной у палеміку ўступіў адзін з участковых міліцыянтаў, а затым мой профіль апынуўся заблакіраваным, то бок ўнесеным у гэтак званы «чорны спіс», - распавядае Аляксандр.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international