Леанід Кулакоў: Дамагчыся зменаў умоў утрымання ў ізалятары мне дапамагла “Вясна”

2015 2015-12-09T11:15:01+0300 2015-12-09T11:18:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kulakou_leanid_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў (фота з сацсетак)

Леанід Кулакоў (фота з сацсетак)

Рэспубліканскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Дэпартамента фінансаў і тылу МУС Рэспублікі Беларусь адказаў на зварот актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова адносна умоваў утрымання ў ІЧУ Смалявіцкага РАУСа.

Падчас выканання адміністратыўнага пакарання ў выглядзе арышту ў ІЧУ Смалявіцкага раёна Леаніду Кулакову давялося трое сутак знаходзіцца ў адной камеры з ВІЧ-інфіцыраваным грамадзянінам. У камеры было сыра, не хапала святла, а замест прыбіральні ў камеры знаходзілася  вядро, якое выносілі несвоечасова.

Умовы ўтрымання ў Смалявіцкім ІЧУ былі, па словах Кулакова, проста жудаснымі:

“Умовы – жудасныя, іншага слова не падбярэш. Дзённага святла няма, толькі праз шчыліну наверсе вакна пазнаеш, што прыйшоў дзень, Ноччу спаць немагчыма, бо жалезныя ложкі пакрытыя жалезнымі пласцінамі, на якіх не ўляжыш і 10 хвілін. Холадна, як зімой, і жудасны пах, бо ў прыбіральню ня водзяць і мусіш хадзіць па патрэбах у вядро. З-за гэтага паху немагчыма харчавацца, мяне дык першыя дні натуральна ванітавала”.

Пасля вызвалення Леанід Кулакоў з дапамогаю юрыстаў Праваабарончага цэнтра “Вясна” напісаў некалькі скаргаў з патрабаваннем палепшыць умовы ўтрымання адміністратыўна арыштаваных. У адказ атрымаў шэраг адпісак, а затым з МУС Беларусі  яму адказалі, што перапіска з актывістам спыняецца, прызнаўшы пры гэтым, што некаторыя парушэнні ўмоў утрымання мелі месца па аб’ектыўных прычынах:

“У ходзе праверкі ўстаноўлена, што асобныя недахопы ў матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні ІЧУ Смалявіцкага РАУС былі абумоўленыя аб'ектыўнымі прычынамі і не з'яўляліся следствам нядобрасумленных адносінаў да выканання службовых абавязкаў супрацоўнікамі ІЧУ…

А ў адказе, які Кулакоў атрымаў 16 лістапада  з МУС Беларусі паведамляецца наступнае:

“У ходзе вывучэння матэрыялаў праверак па аналагічных зваротах, накіраваных ў УУС Мінскага аблвыканкама і МУС Рэспублікі Беларусь, устаноўлена, што “парушэння законнасці з боку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў не выяўлена, пра што  Вам было паведамлена адпаведным чынам….  А таму “перапіска з Вамі па ўказаных у заяве фактах спыненая”.

8 снежня Леанід Кулакоў атрымаў нарэшце і адказ на свой зварот з Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Дэпартамента фінансаў і тылу МУС Рэспублікі Беларусь:

“Спецыялістамі дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Дэпартамента фінансаў і тылу МУС Рэспублікі Беларусь”  у частцы кампетэнцыі быў разгледжаны Ваш зварот па фактах невыканання правілаў унутранага распарадку спецыяльных устаноў органаў унутранных спраў, якія выконваюць адміністратыўнае спагнанне ў выглядзе арышту ў ізалятары часовага ўтрымання раённага аддзялення ўнутраных спраў Смалявіцкага райвыканкама (далей - ІЧУ).

У ходзе абследавання ІЧУ 1 снежня спецыялістамі выяўленыя парушэнні патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства і правілаў, у тым ліку выкладзеныя ў Вашым звароце.

Па выніках абследавання кіраўніцтву Смалявіцкага РАУС дадзеныя прапановы аб ліквідацыі выяўленых недахопаў у найкарацейшыя тэрміны.

Адначасова інфармуем, што ІЧУ размешчаны ў прыстасаваных памяшканнях цокальнага паверху будынка Смалявіцкага РАУС, у якіх не ўяўляецца магчымым рэалізацыя патрабаванняў правілаў ў поўным аб'ёме. У сувязі з чым, у цяперашні час вядзецца распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі па правядзенні капітальнага рамонту з рэканструкцыяй аб'екта. Пачатак рамонтных работ запланаваны на 2016 год.

З боку санітарнай службы МУС РБ будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства і правілаў унутранага распарадку ў ІЧУ Смалявіцкага РАУС”.

 

 

Адказ падпісаў галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Дэпартамента фінансаў і тылу МУС Рэспублікі Беларусь Л. Жук.

Ленід Кулакоў, каментуючы вынікі праверкі зазначыў:  

– Калі праваахоўнікі вышэйшага рангу дэзінфарміруюць сваімі адказамі грамадзян, а разам з імі і грамадства, заяўляючы, што ўмовы ўтрымання ў задавальняючым стане, то гэта і ёсць злачынства, а за гэта трэба падаваць на іх у суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international