«Марафон лістоў» Amnesty International з удзелам Алеся Бяляцкага (відэа)

2015 2015-12-08T18:20:34+0300 2015-12-08T18:20:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ales-maratonfonai-2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да штогадовага марафону бельгійскае аддзяленне Amnesty International (Фламандыя) падрыхтавала цыкл ролікаў з удзелам былога вязня сумлення з Беларусі Алеся Бяляцкага, чыё вызваленне стала магчымым, дзякуючы глабальнай салідарнасці.

"Марафон напісання лістоў" - глабальная кампанія Amnesty International, якая праходзіць штогод у снежні. Сотні тысяч людзей з розных краінаў свету пішуць лісты тым, з кім ніколі не сустракаліся, але хто так мае патрэбу ў іх падтрымцы.

"Іх лісты - гэта праява салідарнасці з ахвярамі грубых парушэнняў правоў чалавека. Яны пішуць наўпрост уладам: калі ад аднаго ліста чыноўнікі могуць адмахнуцца, тысячы зваротаў з патрабаваннем выконваць правы чалавека ігнараваць ужо складаней. Ідэя ў аснове Марафону простая: мы мацнейшыя, калі ўстаем на абарону правоў чалавека разам. І яна сапраўды працуе", - гаворыцца на інтэрнэт-старонцы кампаніі.  

Арганізатары шматкроць пераконваліся, што Марафон лістоў сапраўды можа мяняць жыцці людзей да лепшага.

"Мяне засыпала лавінай лістоў і паштовак. Увесь Новы год я чытаў і чытаў сотні паведамленняў. Шчыра, я не прапусціў ні аднаго. Гэта быў неапісальны Новы год", - дзеліцца ўражаннямі Алесь Бяляцкі, герой Марафону лістоў-2012.

Дзякуючы намаганням Amnesty International, каля ста тысяч людзей выступілі ў падтрымку беларускага вязня сумлення.

Сёлета праваабаронца сам бярэ ўдзел у «Марафоне лістоў», зняўшыся ў шэрагу відэаролікаў у падтрымку кампаніі і вязняў сумлення. Алесь Бяляцкі заклікае ўсіх неабыякавых далучыцца да напісання лістоў уладам-парушальнікам, а таксама адрасаваць цёплыя словы падтрымкі людзям, чые правы былі груба парушаныя.

Бельгійскае аддзяленне Amnesty International (Фламандыя) хоча звярнуць увагу на людзей, пра чые лёсы распавядае ў роліках з удзелам Алеся Бяляцкага.

“Праваабаронца Алесь на волі. Можа дыхаць вольным паветрам. Альберт Вудфокс яшчэ не. 43 гады ў адзіночнай камеры. Напішыце яму праз schrijfmarathon.be”.

“Праваабаронца Алесь на волі. Можа хадзіць, дзе захоча. Дзяўчаты ў Буркіна-Фасо не могуць. Выходзяць замуж з 11 гадоў. Напішыце ім праз schrijfmarathon.be”.

“Праваабаронца Алесь на волі. Можа пісаць, што хоча. Мухамад Бякжанаў не можа. 16 гадоў у турме. Напішыце яму праз schrijfmarathon.be”.

“Праваабаронца Алесь на волі. Можа займацца хатнімі справамі. Тэадора дэль Кармэн Васкес не можа. Асуджаная да 30 гадоў за выкідак. Напішыце ёй праз schrijfmarathon.be”.

“Праваабаронца Алесь на волі. Можа чытаць, што хоча. Валід Абу Аль-Хаір не можа. 15 гадоў у турме за праваабарончую дзейнасць. Напішыце яму праз schrijfmarathon.be”.

“Праваабаронца Алесь на волі. Можа піць каву з жонкай. Іў Маквамбала і Фрэд Баўма не могуць. Знаходзяцца пад пагрозай смяротнага пакарання за свае погляды. Напішыце ім праз schrijfmarathon.be”.

У рамках "Марафону напісання лістоў" кожны чалавек можа дапамагчы, арганізаваўшы збор зваротаў да ўладаў з патрабаваннем прыняць меры для абароны правоў чалавека. Звароты можна адсылаць па электроннай пошце або ў выглядзе папяровых лістоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international