Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-12-08T11:43:33+0300 2015-12-22T15:24:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Каментар Эксперта”: У адносінах да Паўла Канавальчыка суд Маскоўскага раёна г. Мінска адмяніў папярэджанне аб магчымасці накіравання яго ў лячэбна-працоўны прафілакторый, вынесеннае 31 ліпеня 2015 года.

"Падзея": Шэраг праваабарончых арганізацый Беларусі традыцыйна перад Міжнародным Днём правоў чалавека 10 снежня называе лаўрэатаў штогадовай Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў за дасягненні ў галіне правоў чалавека.Цырымонія ўзнагароджання прайшла 7 снежня ў сталічнай кнігарні “ЛогвінаЎ”. Лаўрэатаў у гэтым годзе вылучали у трох намінацыях: “Праваабарончая дзейнасць”, “Журналістыка” і “Асоба”. 

Па традыцыі прэміі пераможцам ўручаюць лаўрэаты мінулых гадоў. Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі павіншаваў з узнагародайВалерыя Шчукіна, пераможцу ў намінацыі “Асоба”. Журналістка Радыё “Свабода” Алена Панкратава уручыла Ганаровы дыплом і бел-чырвона-белыя кветкі ў намінацыі “Журналіст года” журналісту "Еўрарадыё" Зміцеру Лукашуку, а кіраўнік “Праваабарончага альянсу” Людміла Гразнова ўзнагародзіла “Праваабаронцу года” Валянціна Стэфановіча.

"Па-за межамі": У Харкаве беларускія актывісты з Праваабарончага цэнтру "Вясна" правялі шэраг мерапрыемстваў - круглы стол з удзелам прадстаўнікоў харкаўскіх праваабарончых арганізацый ды імпрэзу пад назваю «Жывыя сустрэчы з беларускімі праваабаронцамі». Каардынатар місіі Зміцер Салаўёў адзначыў, што досвед украінскіх калегаў шмат у чым можа паспрыяць развіццю праваабарончых ініцыятыў у Беларусі.

У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта Fugazi.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international