Манголія скасавала смяротнае пакаранне

2015 2015-12-08T08:17:52+0300 2015-12-08T08:17:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae1.jpg

Вялікі дзяржаўны хурал Манголіі ратыфікаваў новую рэдакцыю Крымінальнага кодэкса і адпаведныя прававыя акты, якія ўвойдуць у дзеянне з 1 верасня 2016 года.

Новы Крымінальны кодэкс прадугледжвае сярод іншага скасаванне смяротнага пакарання.

Смяротнае пакаранне фактычна не ўжываецца ў краіне з 2009 года, калі новаабраны прэзідэнт ад правацэнтрысцкай Дэмакратычнай партыі Цахіягійн Элбэгдорж наважыў мілаваць усіх асуджаных да смяротнага пакарання. У 2010 годзе ў Манголіі быў уведзены мараторый на яго выкананне.

На гэты момант смяротнае пакаранне працягвае прымяняцца ў 37-і дзяржавах свету. Адзінай краінай Еўропы, у якой дзейнічае смяротнае пакаранне, з'яўляецца Беларусь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international