Студэнцкія арганізацыі Беларусі бароняць Глеба Вайкуля

2015 2015-12-07T10:25:36+0300 2015-12-07T10:33:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vaikul-gleb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Глеб Вайкуль. Фота Радыё Свабода.

Глеб Вайкуль. Фота Радыё Свабода.

Кампанія па маніторынгу ціску на студэнтаў “Student Watch” распаўсюдзіла заяву ў падтрымку студэнта філалагічнага факультэта БДУ Глеба Вайкуля, які ўдзельнічаў у правядзенні Марша студэнтаў 2 снежня.

“3 снежня адміністрацыя філалагічнага факультэта БДУ выклікала на камісію студэнта філалагічнага факультэта БДУ Глеба Вайкуля, які ўдзельнічаў у правядзенні Марша студэнтаў, што прайшоў у Мінску 02.12.2015 г. Афіцыйная прычына выкліка Глеба – наяўнасць пропускаў, аднак мы разглядаем гэта як ціск на студэнта з за ягонага ўдзелу ў акцыі пратэста.

Мы, незалежныя студэнцкія арганізацыі, лічым элементам ціску дысцыплінарныя спагнанні любога характара “дэ-юрэ” за пропускі заняткаў, але “дэ-факта” за выказванне студэнтамі ўласнага меркавання і грамадзкую актыўнасць ў межах універсітэта. Такія дзеянні з’яўляюцца прамым парушэннем асноўных прынцыпаў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і абмяжаваннем акадэмічных свабод. У межах заяўленага раней маніторынга мы будзем збіраць, аналізаваць і публікаваць інфармацыю пра ўсе факты ціска на студэнтаў у сувязі з іх грамадзянскай актыўнасцю, удзелам у руху “СтудэнтыСупраць” і іншых парушэннях акадэмічных свабод.

Мы вітаем дзеянні адміністрацыі філалагічнага факультэта БДУ, сябраў камісіі і ўсю адміністрацыю БДУ, якія ўстрымаліся ад жорсткага дысцыплінарнага пакарання ў дачыненні да студэнта БДУ Глеба Вайкуля. Мы шчыра спадзяемся, што адміністрацыя БДУ, іншых ВНУ г. Мінска і Беларусі, а таксама Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь праявяць прыхільнасць акадэмічным свабодам і устрымаюцца ад любых дысцыплінарных пакаранняў студэнтаў актывістаў”.

Заяву распаўсюдзіла “Кампанія па маніторынгу ціску на студэнтаў “Student Watch”, у якую ўваходзяць "Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў" (Установа "ГЕДЭУС"), "Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання" (Установа "Студэнцкая фабрыка думкі"), Моладзевая прафсаюзная група "Студэнцкая Рада", "Задзiночанне беларускiх студэнтаў".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international