Чарговы суд за Свіслач

2015 2015-12-07T09:16:02+0300 2015-12-07T09:16:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/guliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Гуляк

Віталь Гуляк

Вядомая дата чарговага суда за свіслацкі фэст. Ваўкавыскі актывіст Віталь Гуляк атрымаў смс-паведамленне, што разгляд яго адміністрацыйнай справы адбудзецца ў Свіслачы 15-га снежня. Справа тычыцца яго ўдзелу ў фэсце памяці паўстанцаў Каліноўскага, які штогод ладзіцца ў Свіслачы ды Якушоўцы.

Віталь кажа, што на суд паехаць не зможа фізічна, бо знаходзіцца ў шпіталі, але і так бы не паехаў. Актывіст тлумачыць сваю пазіцыю:

– На акцыі ў Свіслачы да мяне ніхто не падыходзіў, ніхто не казаў, што я нешта парушаю. Таму я таксама буду ігнараваць. Прыходзіў участковы, казаў, што складзены на мяне матэрыялы, праведзена апытанне. Я напісаў, што не зрабіў ніякага правапарушэння, нічога дрэннага не зрабіў. Таму рабіце, што хочаце, але без мяне.

За сёлетнюю акцыю ў Свіслачы ды Якушоўцы ўжо аштрафаваныя тры чалавекі: гарадзенскія актывісты Віктар Сазонаў іЭдвард Дмухоўскі, а таксама актывіст са Свіслачы Юры Глебік. Пратакол склалі і на грамадскага актывіста з Гародні Уладзіміра Хільмановіча. Суд над ім пройдзе 8 снежня ў Свіслацкім раённым судзе. 11-га снежня будуць судзіць актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка.

"Гарадзенская Вясна"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international