Расійскі “Камітэт за грамадзянскія правы” заклікаў спыніць перасьлед беларускіх праваабаронцаў. У лісьце, накіраваным А. Лукашэнка, гаворыцца, што “кіраўніцтвам Вашай краіны ўзяты памылковы і небясьпечны курс на падаўленьне несанкцыянаванай грамадзкай актыўнасьці і барацьбу з незалежнай ад уладаў грамадзянскай супольнасьцю”.

2003 2003-11-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Камітэт за грамадзянскія правы” пад старшынствам сябра Расійскай дэмакратычнай партыі “Яблоко” А.В. Бабушкіна накіраваў лісты А. Лукашэнку ў абарону беларускіх праваабарончых арганізацыяў. Копія ліста накіраваная прэзідэнту Расійскай Фдэрацыі У. Пуціну.

У лісьце гаворыцца: “Камітэт за грамадзянскія правы”, як і іншыя праваабарончыя арганізацыі Расіі, заклапочаныя перасьледам праваабарончых арганізацыяў Рэспублікі Беларусь з боку органаў улады Рэспублікі...
Прадпрымаюцца спробы ліківдацыі Праваабарончага цэнтру “Вясна”, Беларускага Хельсінкскага камітэту, Саюзу палякаў у Беларусі і многіх іншых арганізацыяў, вядомых сваёй сумленнай пазіцыяй па пытаньнях абароны правоў і свабодаў чалавка і грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь, сваёй дапамоай грамадзянам, імкненьнем да дэмакратызацыі беларускага грамадзтва.
Мяркую, што такая палітыка, накіраваная на падаўленьне зачаткаў грамадзянскай супольнасьці і ініцыятываў, то зараджаюцца ў Беларусі, вядз да абвастрэньня ў краіне палітычнай і прававой напружанасьці, паколькі ліквідуе каналы, праз якія можа ісьці дыялог грамадзтва і ўлады, пры дапамозе які улада можа чуць рамадзтва і ўлічваць ягоную пазіцыю пры прыняцьці рашньняў.
Замест гэтага ў адосінах аўтарытэтных і карыстаючыхся падтрымкай сотняў тысячаў жыхароў краіны выкарыстоўваюцца рэпрэсіі, парушаецца канстытуцыйнае права грамадзянаў на свабоду асацыяцыяў і саюзаў.
Асаблівае зьдзіўлньне выкліае неадаведнасьць паміж парушньнямі і недахопамі ў працы арганізацыі, якія становяцца падставамі для вынясеньня папярэджаньняў і падачы ў суд зыскаў аб ліквідацыі арганізацый, і дзяньнямі ўладаў, якія аказаліся заклапочанымі не выпраўленьнямі недахопаў у дзйнасьці грамадзкі абяднаньняў, а выкарыстаньнем гэтых недахопаў дзеля расправы над незалежнымі грамадзкімі арганізацыямі...
Падпісаньне Вамі, паважаны прзідэнт, Указа, які абмяжоўвае права грамадзкіх аб’яднаньняў на прадстаўленьне ў судзе інтарэсаў грамадзянаў, якія не з’яўляюцца сябрамі гэтых аб’яданьняў, з’яўленьне заканадаўчага акту аб стварэньні грамадзкіх дзяржаўных абяднаньняў паказвае, што кіраўніцтвам Вашай краіны ўзяты памылковы і небясьпечны курс на падаўленьне несанкцыянаванай грамадзкай актыўнасьці і барацьбу з незалежнай ад уладаў грамадзянскай супольнасьцю.
Мы заклікаем Вас спыніць перасьлед і запалохваньне няўрадавых арганізацыяў Беларусі, стварыць у Беларусі нармальныя ўмовы для дзейнасьці праваабарончых і іншых грамадзкіх аб’яднаньняў, узяць курс на дасягненьне ў краіне грамадзянскага міру і згоды”.

“Камітэт за грамадзянскія правы” выступіў таксама ў абарону вядомага бларускага журналіста і праваабаронцы Валерыя Шчукіна. У лісьце, накіраваным А. Лукашэку, Камітэт просіць узнавіць права В. Шчукіна на жыльлё і паставіць пытаньне ці аб пераглядзе судовага рашньня аб пазбаўлньні праваабаронцы жыльля, ці аб прадастаўленьні іншаа жылога памяканьня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international