Брэст: кіраўнік ідэалагічнага аддзела аблыканкама спрабаваў перашкодзіць працы незалежных журналістаў

2015 2015-12-06T23:36:12+0300 2015-12-06T23:36:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liauchuk-ales-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Здарылася гэта ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі падчас апошняга сёлета мерапрыемства з цыкла “Модны чацвер у музеі”, дзе журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава рабілі сюжэт на замову тэлеканала “Белсат”.

Паводле Алеся Ляўчука, калі асноўныя здымкі ўжо былі зробленыя і засталося атрымаць каментар ад арганізатараў мерапрыемства, высветлілася, што начальнік аддзела па працы са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Ляўковіч забараняе прадстаўнікам установы культуры даваць інтэрв’ю.

“Раней мы ўжо здымалі некалькі сюжэтаў пра праект “Модны чацвер у музеі”, і ніякіх адмоваў ад супрацоўнікаў краязнаўчага музея не было, – кажа Алесь Ляўчук. – Нават зараз, распавёўшы пра загад чыноўніка-ідэолага, адзін з арганізаатараў імпрэзы заўважыў, што яму шкада адмаўляцца распавядаць пра падзею, і ён лічыць забарону глупствам”.

Неўзабаве да незалежных журналістаў падышоў сам Вадзім Ляўковіч і запатрабаваў ад іх паказаць акрэдытацыю. У адказ яны спаслаліся на беларускае заканадаўства, якое дазваляе фрылансерам рабіць фота- і відэаздымкі.

Па словах Алеся Ляўчука, пасля прэзідэнцкіх выбараў гэта першая спроба прадстаўнікоў ўладаў перашкодзіць журналістам у Брэсце выконваць свае прафесійныя абавязкі. Варта нагадаць, што за супрацоўніцтва з тэлеканалам “Белсат” на працягу 2014-2015 гадоў Ляўчук тройчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці на падставе артыкула 22.9 КаАП і за працу без акрэдытацыі суды пакаралі журналіста штрафамі агулам на 18 мільёнаў 780 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international