Федэрыка Магерыні: ЕС працягне аказваць моцную падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі

2015 2015-12-04T17:11:25+0300 2015-12-04T17:16:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/federica-mogherini.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Федэрыка Магерыні

Федэрыка Магерыні

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні адказала на зварот былых палітвязняў Алеся Бяляцкага, Андрэя Саннікава і Міколы Статкевіча.

Яе ліст на сваёй старонцы ў Фэйсбуку змясціў Алесь Бяляцкі, прывёўшы цытаты з яго.

"Я падзяляю вашую агульную ацэнку сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі".

"Я цалкам разумею тое становішча ў якім вы знаходзіцеся разам з іншымі былымі палітвязнямі, чые грамадзянскія і палітычныя правы не адноўленыя. І мы будзем паслядоўна працягваць уздымаць гэтае пытанне ў кантактах з беларускімі ўладамі".

"Правы чалавека, дэмакратыя, вяршэнства закону і свабода выказванняў і меркаванняў з'яўляюцца неад'емнай часткаю ўдзелу ЕС у дыялогу (з беларускімі ўладамі -- А.Б.)”.

"ЕС будзе працягваць аказваць моцную падтрымку грамадзянскай супольнасці".

"ЕС адпаведным чынам адрэагаваў на ініцыятыву Беларусі і чакае ад яе, што Беларусь прадэманструе павагу да правоў чалавека і фундаментальных свабодаў (тут маюцца на ўвазе беларускія ўлады -- А.Б.)".

Ales Bialiatski

Ліст Федэрыкі Магерыні стаў адказам на зварот трох былых палітвязняў, накіраваны ёй у кастрычніку бягучага году – напярэдадні прыняцця рашэння ЕС адносна санкцый у дачыненні да Беларусі. Падпісанты звароту настойвалі на неабходнасці выканання беларускай дзяржавай усіх умоваў ЕС для нармалізацыі адносінаў, у тым ліку рэабілітацыі былых палітвязняў і значным паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international