Назіральнікаў за масавымі мерапрыемствамі выклікалі ў суд

2015 2015-12-04T14:51:53+0300 2015-12-04T14:58:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/action-2015-11-24-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Назіральнікі на акцыі да гадавіны рэферэндуму 1996 года ў Мінску 24 лістапада 2015 года.

Назіральнікі на акцыі да гадавіны рэферэндуму 1996 года ў Мінску 24 лістапада 2015 года.

Сёння назіральнікам ад ПЦ “Вясна” і Беларускага Хельсінкскага камітэту Наталлі Сацункевіч і Сяргею Каспяровічу прышлі SMS-паведамленні з Маскоўскага суда з запрашэннем на судовыя разгляды іх адміністратыўных спраў.

Судовыя паседжанні адбудуцца ў панядзелак, 7 снежня, у 15.00 і 16.00 у кабінеце 217 суда Маскоўскага раёна г. Мінска.

  

Нагадаем, на Наталлю Сацункевіч і Сяргея Каспяровіча былі складзеныя пратаколы па ч.1 арт. 23.34 КаАП (“Парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства, якое было здзейснена удзельнікам мерапрыемства”) на мірнай акцыі, што адбылася 24 лістапада і была прысвечана дзевятнаццатай гадавіне рэферэндуму 1996 года, які значна пашырыў паўнамоцтвы прэзідэнта А. Лукашэнкі праз змены некаторых раздзелаў Канстытуцыі. Падчас выканання сваіх абавязкаў на масавым мерапрыемстве назіральнікі трымаліся адасоблена ад удзельнікаў. Яны былі абазначаныя спецыяльнымі бэйджамі і сінімі камізэлькамі, што давала магчымасць супрацоўнікам міліцыі адрозніваць іх ад удзельнікаў мірнага сходу. Аднак, міліцыянеры палічылі, што Н. Сацункевіч і С. Каспяровіч удзельнікі акцыі і склалі на іх адпаведныя пратаколы.

Па факце неправамоцных дзеянняў міліцыі праваабаронцы ўжо праінфармавалі спецыяльных дакладчыкаў ААН пра ціск на праваабаронцаў і журналістаў, а таксама звярнуліся ва УУС Мінскага гарвыканкама па прычыне адміністратыўнага пераследу назіральнікаў.

А Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў ужо выступіла з заявай, у якой рашуча асуджае адміністрацыйны пераслед Сяргея Каспяровіча і Наталлі Сацункевіч, а таксама іншых назіральнікаў, затрыманых падчас акцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international