Праваабаронцы “Вясны” абменьваюцца досведам з украінскімі калегамі

2015 2015-12-04T09:53:00+0300 2015-12-04T14:44:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnigau-viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэча праваабаронцаў "Вясны" з украінскімі калегамі

Сустрэча праваабаронцаў "Вясны" з украінскімі калегамі

У "Адукацыйным доме правоў чалавека" ў Чарнігаве 4 снежня адбыўся “круглы стол” з удзелам ўкраінскіх і беларускіх праваабаронцаў. Беларускі бок прадстаўлялі сябры Праваабарончага цэнтра “Вясна” з гомельскага рэгіёна. Пад час сустрэчы праваабаронцы абмяняліся досведам ў галіне абароны правоў чалавека ў сваіх рэгіёнах. У часе дыскусіі таксама абмяркоўвалася магчымасць супрацоўніцтва праваабаронцаў гомельскага рэгіёна з кіраўніцтвам "Адукацыйнага дома правоў чалавека", а таксама прадстаўнікамі грамадскай арганізацыі "МАРТ".

У бліжэйшых планах “вясноўцаў” – сустрэчы з актывістамі Чарнігаўскага грамадскага камітэта абароны правоў чалавека і Центра гуманістычных техналогій АХАЛАР.

Нагадаем, 3 снежня распачаўся азнаямленчы візіт прадстаўнікоў праваабарончага цэнтра "Вясна" з Гомельшчыны  да сваіх калегаў-праваабаронцаў у Чарнігаве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international