Скарга Юры Рубцова зарэгістравана ў ААН

2015 2015-12-04T12:41:47+0300 2015-12-04T12:41:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubcou-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў

Юрый Рубцоў

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу былога палітвязня, гомельскага актывіста Юрыя Рубцова, дзе ён аспрэчвае трохсутачны арышт за майку з надпісам “Лукашенко уходи!”, за якую быў затрыманы падчас вулічнага шэсця “Дзяды-2013”. Як паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка, які рыхтаваў скаргу, 4 снежня ён атрымаў адпаведнае паведамленне аб рэгістрацыі скаргі за №2679/2015 і накіраванні яе беларускаму Ураду для каментару па сутнасці. 

Падчас акцыі спадар "Дзяды-2013" Ю. Рубцоў паверх вопраткі надзеў майку з надпісам “Лукашенко уходи!”. Да яго неаднаразова падыходзілі супрацоўнікі міліцыі з патрабаваннем зняць майку, аднак актывіст не падпарадкаваўся, лічачы патрабаванне незаконным, якое перашкаджае вольнаму выказванню меркавання.

“Пасля завяршэння шэсця я быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, якія склалі ў дачыненні да мяне адміністрацыйны пратакол па артыкуле 23.4 кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, абвінаваціўшы мяне ў непадпарадкаванні іх законнаму патрабаванню пры выкананні службовых паўнамоцтваў”, - успамінае былы палітвязень.

Ён быў дастаўлены ў суд Савецкага раёна Мінска, дзе суддзя Зміцер Паўлючэнка ппрыцягнуў яго да адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе арышту тэрмінам на трое сутак.

"Зараз Ураду прыйдзецца шукаць адказ на пытанне, наколькі адміністрацыйны пераслед актывіста адпавядае міжнародным абавязальніцтвам краіны па выкананні права кожнага на свабоду ўдзелу ў мірных сходах і выказвання меркавання", - кажа праваабаронца Леанід Судаленка.

Нагадаем, 5 жніўня бягучага года Аляксандар Лукашэнка выслухаў ад карэспандэнта Радыё Свабода Валера Каліноўскага гісторыю пра арышты гамельчука Юрыя Рубцова, якога некалькі разоў арыштоўвалі за майку “Лукашенко уходи” і заявіў, што гэта не злачынства. Неўзабаве Юрась Рубцоў быў вызвалены з турмы.

Amnesty International прызнала Юрыя Рубцова вязнем сумлення.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international