Свіслацкі раённы суд аштрафаваў яшчэ двух удзельнікаў Дня памяці паўстанцаў 1863 года

2015 2015-12-03T18:13:00+0300 2015-12-03T23:14:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dmuhouski-i-sazonau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   3 снежня ў Свіслацкім раённым судзе адбыўся разгляд дзвюх адміністрацыйных спраў у дачыненні да гродзенцаў Віктара Сазонава і Эдварда Дмухоўскага. Суддзя Жанна Салагубік, нягледзячы на надзвычай супярэчлівыя і ў значнай ступені фальшывыя сведчанні прадстаўнікоў свіслацкай міліцыі, аштрафавала кожнага з грамадскіх актывістаў паводле часткі 1 арт. 23.34 КаАП на 10 базавых велічынь, што складае ў эквіваленце 1 мільён 800 тысяч рублёў. Сазонава і Дмухоўскага абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу і шэсці ў Свіслачы і Якушоўцы 31 кастрычніка бягучага года.

   На разглядзе адміністрацыйных спраў сведкамі выступалі прадстаўнікі свіслацкай раённай міліцыі Аляксандр Барэль, Аляксандр Гуштын і маёр Андрэй Болбат, які складаў пратаколы па абвінавачанні ў адміністрацыйным правапарушэнні на падставе рапартаў. Супрацоўнікі міліцыі сцвярджалі, што 31 кастрычніка Сазонаў і Дмухоўскі прысутнічалі на Дні памяці паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы і ў Якушоўцы і парушалі заканадаўства. Аднак ні Сазонава, ні Дмухоўскага ў Якушоўцы ўвогуле не было, што і пацвердзіў прагляд аператыўнай відэаздымкі. Тым не менш, суддзя Жанна Салагубік, абвяшчаючы сваю пастанову, фактычна абапіралася на фальшывы пратакол.

   Нагадаем, што раней таксама судом Свіслацкага раёну да штрафу ў 25 базавых велічынь быў асуджаны грамадскі актывіст Юрый Глебік. 8 снежня ў Свіслачы павінен адбыцца разгляд аналагічнай адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Хільмановіча.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international