Пра важныя элементы рэзалюцыі ААН аб праваабаронцах

2015 2015-12-03T17:57:52+0300 2015-12-03T17:57:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hrd_in_the_world.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праект знакавай рэзалюцыі «Прызнанне ролі праваабаронцаў і неабходнасці іх абароны», галасаванне па якой адбылося на Генеральнай Асамблеі 25 лістапада, апублікаваны на сайце ААН і дазваляе казаць пра важнасць дакумента.

З прыняццем Рэзалюцыі, Генеральная Асамблея дала зразумець, што дзяржавы не могуць крыміналізаваць, шальмаваць, перашкаджаць дзейнасці або абмяжоўваць працу праваабаронцаў. Яна пацвердзіла, што дзяржавы не могуць прымаць заканадаўства, якое дыскрымінуе праваабаронцаў у іх праве на асацыяцыю і атрыманне замежнай дапамогі на сваю працу.

Важнай з'яўляецца спасылка Рэзалюцыі на членаў сям'і і законных прадстаўнікоў праваабаронцаў, якія таксама ўсё часцей працуюць пад ціскам.

Улічваючы такую ​​трывожную тэндэнцыю ў многіх краінах як пазбаўленне праваабаронцаў свабоды, Генеральная Асамблея ўпершыню выразна заклікала да вызвалення ўсіх праваабаронцаў, якія знаходзяцца ў зняволенні.

Беспрэцэдэнтным рашэннем Генеральнай Асамблеі эксперты назвалі асуджэнне запалохвання праваабаронцаў у сацыяльных медыя.

Поўны тэкст Рэзалюцыі ААН «Прызнанне ролі праваабаронцаў і неабходнасці іх абароны».

Нагадаем, што адзінства міжнароднай супольнасці па пытанні абароны праваабаронцаў захоўваецца са снежня 1998 года, калі Генеральная Асамблея ААН прыняла Дэкларацыю аб праваабаронцах. 25 лістапада ў Нью-Ёрку Кітай і Расія парушылі гэтае адзінства, заявіўшы, што праваабаронцы павінны працаваць у рамках нацыянальнага заканадаўства, і запатрабаваўшы правесці галасаванне па рэзалюцыі, прадстаўленай Нарвегіяй. Гэта сапраўды беспрэцэдэнтны выпадак у сістэме ААН, калі дзяржавы галасуюць па рэзалюцыі аб праваабаронцах.

Вынікі галасавання - 117 на карысць рэзалюцыі, 14 супраць і 40 ўстрымаліся (у іх ліку Беларусь) - насамрэч адлюстроўваюць сітуацыю, у якой праваабаронцы працуюць у краінах, якія прагаласавалі супраць рэзалюцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international