Гарадзенскага актывіста аштрафавалі за акцыю памяці паўстанцаў 1863 году

2015 2015-12-03T12:26:56+0300 2015-12-03T12:26:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sazonau-viktar-3.jpg
Праваабаронца Віктар Сазонаў.

Праваабаронца Віктар Сазонаў.

У Сьвіслачы працягваюцца адміністрацыйныя працэсы над удзельнікамі акцыяў ушанаваньня памяці паўстанцаў 1863 году.

Гарадзенскі актывіст Віктар Сазонаў сёньня быў аштрафаваны на 10 базавых велічынь (1 млн 800 тысяч рублёў) паводле артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай акцыі). Актывіст сьцьвярджае, што адміністрацыйны пратакол на яго быў складзены з выкарыстаньнем фальшывых фактаў — там было напісана, што ён, акрамя Сьвіслачы, знаходзіўся яшчэ і ў Якушоўцы, хоць насамрэч яго там не было. Сьведкі-міліцыянты засьведчылі, што ён там быў, але відэа з акцыі гэтага не пацьвердзіла. Тым ня менш Сазонава ўсё роўна аштрафавалі.

Такім жа штрафам пакараны іншы гарадзенскі актывіст Эдвард Дзьмухоўскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international