viasna on patreon

Падатковая будзе судзіць праваабаронцу Судаленку

2015 2015-12-02T14:48:59+0300 2015-12-02T14:48:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-leanid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Леанід Судаленка

Праваабаронца Леанід Судаленка

Намеснік начальніка падатковай інспекцыі па Гомельскім раёне Марына Барыскіна накіравала праваабаронцу Леаніду Судаленку позву аб яўцы 7 снежня ў інспекцыю для ўдзелу ў адміністрацыйным працэсе ў якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Яго вінавацяць ва ўтойванні ад падаткаабкладання 500 рублёў прафсаюзнай палучкі і 387 024 рублёў атрыманых па акцыях дывідэндаў (каля 20 эўра).

Санкцыя артыкула 23.9. (ч.1) КаАП (указанне ў дэкларацыі недакладных звестак) прадугледжвае адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 10 базавых адзінак ці ад 900 да 1.800 тыс. рублёў. Выглядае, што за ўтойванне каля 20 эўра штраф праваабаронцу можа скласці каля 100 эўра. Паводле ПІКаАП пастановы аб прыцягненні да адказнасці па падатковых справах разглядваюцца не ў судзе, а непасрэдна начальнікамі падатковых інспекцый ці іх намеснікамі.

Леанід Судаленка вінаватым сябе ў прадстаўленні недакладных звестак не лічыць і заяўляе аб выкарыстанні падатковай у якасці інструменту для аказання ціску за праваабарончую дзейнасць, а менавіта аб тым, што пасля таго як мытня не змагла прыцягнуць яго да адказнасці “вахта пільнасці і ціску” ў дачыненні да яго зараз перайшла да падатковай. 

"Калі казаць пра юрыдычны бок гэтай праблемы, я падняў даведкі аб выплаце дывідэндаў, інспекцыя лічыць налічаную суму, у той час як я ўказаў атрыманую, г.зн. падатак 12% з дывідэндаў у мяне ўжо вылічылі. Утойванне 500 рублёў прафсаюзнай палучкі за апошнія 10 год з'яўляецца тэхнічнай памылкай. У маіх дзеяннях адсутнічае склад правапарушэнння, таму што ў дэкларыцыі я ўказаў дакладныя звесткі паводле адпаведных даведак", - пракаментаваў прэтэнзіі падаткавікоў Леанід Судаленка.

Нагадаем, раней падаковая інспекцыя выклікала праваабаронцу “для складання адміністрацыйных матэрыялаў” на 23 кастрычніка, але ён запатрабаваў позву. Леанід Судаленка кажа, што 7 снежня падаткавікам абавязкова дакажа сваю невінаватасць. Калі ж інспекцыя яго не пачуе, ён зробіць усё магчымае, каб яго пачулі ў судах.  

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства