“Марш студэнтаў”: супраць увядзення платы за пераздачу

2015 2015-12-02T11:48:07+0300 2015-12-02T14:26:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/studenty-supracj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 снежня мінскія студэнты плануюць правесці «Марш студэнтаў» (марш «Каханне і салідарнасць»), пратэстную акцыю супраць увядзення платы за пераздачу залікаў і іспытаў. 

У сацыяльных сетках паведамлялася, што акцыя пачнецца ў 12.50 у Міхайлаўскім скверы, пачата збору ў 12-30. Марш быў запланаваны на 13-30, а перад тым павінна была адбыцца сустрэча з рэктарам БДУ Сяргея Абламейкі са студэнтамі «для вырашэння ўсіх балючых пытанняў». Сустрэча з рэктарам была прызначана на 13.30 у аўдыторыі 433 галоўнага корпуса ўстановы.

Супольнасць #студэнтысупраць (#studentsagainst #студентыпротив) заклікала навучэнцаў ісці на сустрэчу з рэктарам, каб задаць пытанні, або сабрацца каля галоўнага корпуса БДУ.

Але сёння на сайце БДУ  з’явілася паведамленне наступнага зместу: «У сувязі з заклікамі да супрацьпраўных дзеянняў і інфармацыяй пра імаверныя правакацыі, у мэтах гарантавання бяспекі студэнтаў БДУ сустрэча рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі са студэнтамі пераносіцца».

Абурэнне студэнтаў БДУ выклікала пастанова адміністрацыі ўніверсітэту ўвесці з наступнага года аплаты за пераздачу іспытаў і адпрацоўку пропускаў навучання. Сорак, пяцьдзясят, а нават больш за сто тысячаў разава давядзецца плаціць штрафнікам. Афіцыйна кіраўніцтва ўніверсітэту заяўляе, што такім чынам збіраецца матываваць навучэнцаў да навуковай працы. Але ў адказ паўстала ініцыятыва «студэнты супраць». На знак пратэсту было сабрана больш за дзве з паловаю тысячы подпісаў.

 

За акцыяй вядуць назіранне валанцёры "Беларускага Хельсінскага камітэту"

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным здымаюць назіральнікаў на камеру, Побач – аўтамабіль “Газэль” сіняга колеру з камерамі і праслухоўваючай апаратурай. Назіральнікі налічылі 30-ць супрацоўнікаў міліцыі і 4 супрацоўнікі ДАІ. Ёсць таксама міліцыіянты і ў аўтамабілях. Каля дома Ленінградская 1а, 2 мікрааўтобусы.

Супрацоўнікі міліцыі параілі карэспандэнту Свабоды "ня трапіць у непрыемную сытуацыю".

 Падыйшлі два міліцыянеры ў форме, тыя, што звычайна складаюць пратаколы на акцыях апазіцыі. Удзельнікаў акцыі – каля 10-ці. Сярод іх Максім Вінярскі і Павел Вінаградаў.

Уваход у галоўны корпус БДУ з боку плошчы Незалежнасці зачынены. На дзвярах — паперка «Рамонт», але ў будынак пускаюць «людзей у цывільным» і міліцыю.

Прыкладна каля 13-00 супрацоўнікі міліцыі каля корпусу юрыдычнага факультэта БДУ перапісалі пашпартныя дадзеныя  двух назіральнікаў і запісалі нумары іх тэлефонаў. Пыталіся, хто ўпаўнаважыў весці назіранне.

Па стане на 13-10 у скверы- 40-50 удзельнікаў, 10 прадстаўнікоў СМІ, 2 супрацоўнікі ў форме, 4 мікрааўтобусы ў дварах во дворах. Ва ўсіх назіральнікаў перапісалі пашпартныя дадзеныя, у некаторых двойчы.

Журналіст Петр Маркелаў раздае ўдзельнікам цукеркі і дае інтэрвію СМІ. Міліцыя пільна сочыць за 4-мя ўдзельнікамі акцыі, у якіх твары закрытыя шарфамі.

У 13-25 каля 60-ці студэнтаў пашыхтаваліся і пакрочылі па вул. Ленінградскай у бок метро. З імі пайшлі і пераапранутыя супрацоўнікі міліцыі.

Глебу Вайкулю міліцыя зрабіла апошняе папярэджанне пакінуць акцыю. Складзеныя пратаколы на Яўгена Амелькава, Максіма Вінярскага і Глебы Вайкуля. Студэнты крычаць каля зачыненых варот: “Рэктар, выходзь”. Каля галоўнага ўваходу БДУ паслалі кілім і крычаць: “Рэктара на кавер”. 

Супрацоўнікі міліцыі перапісваюць дадзеныя ўдзельнікаў акцыі, не тлумачаць прычыны, не тлумачаць правы і абавязкі

 

Удзельнікі акцыі разыходзяцца групамі. Рэктар БДУ так і не выйшаў да студэнтаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international