Улады Менска адмовілі ў рэгістрацыі грамадскаму аб'яднанню «Новая Альтэрнатыва»

2015 2015-12-01T15:00:30+0300 2015-12-01T15:00:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alternatyva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання «Новая Альтэрнатыва». Пад такой назвай актывісты «Альтэрнатывы» планавалі атрымаць афіцыйную рэгістрацыю ў Беларусі.

Як паведамляецца на сайце “Альтэрнатывы”, у адказе за подпісам намесніка начальніка ўпраўлення юстыцыі Аляксандра Маісеенкі, называецца прычына адмовы ў рэгістрацыі - неадпаведнасць назвы арганізацыі заяўленым мэтам і задачам.

У прыватнасці, адна з мэтаў культурна-асветніцкага грамадскага аб'яднання «Новая Альтэрнатыва» - «садзейнічанне стварэнню грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы на аснове свабодных рынкавых адносін, прыярытэту правоў чалавека, агульначалавечых каштоўнасцяў і плюралізму па ўсіх напрамках развіцця грамадства». Таксама чыноўнікі ўбачылі неадпаведнасць і ў адной з задач аб'яднання - «садзейнічанне стварэнню ўмоў для ўдзелу грамадзян у навуковай гуманітарнай, асветніцкай дзейнасці, у дзейнасці па ахове навакольнага асяроддзя і жывёльнага свету, а таксама ў іншай грамадскай дзейнасці».

Кіраўніцтва «Альтэрнатывы» плануе правесці ў бліжэйшы перыяд арганізацыйны з'езд, дзе будзе прынята калектыўнае рашэнне па далейшай дзейнасці ў Беларусі, напрамках работы, а таксама па пытанні дзяржаўнай рэгістрацыі аб'яднання ў органах юстыцыі. Акрамя гэтага будзе абмяркоўвацца мэтазгоднасць змянення статута, рэбрэндынгу, а таксама прававога статусу арганізацыі.

Нагадаем, ужо больш за 3 гадоў актывісты ажыццяўляюць сваю дзейнасць у Беларусі як прадстаўнікі зарэгістраванага у Латвійскай Рэспубліцы грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international