Светлагорскі райвыканкам даў справаздачу інвалідам-вазочнікам аб выкананні праграмы па безбар'ерным асяродку

2015 2015-12-01T12:38:31+0300 2015-12-01T13:24:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-inval-eksperyment-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня дабрачыннай арганізацыі «Предтеча», інвалід першай групы, грамадскі актывіст Юрый Ляшэнка атрымаў адказ са Светлагорскага райвыканкаму – справаздачу аб шэрагу мерапрыемстваў, якія праведзены ў межах праграмы па безбар'ерным асяродку. Згодна адказу, супрацоўнікі ДАІ ўзмацнілі кантроль за выкананнем кіроўцамі Правіл дарожнага руху ў раёне крамы «Евроопт» - у месцах паркоўкі для інвалідаў. Камунальнае прадпрыемства «Светочь» правяло рэйд разам з інвалідам-вазочнікам і вызначылася з неабходнымі мерапрыемствамі па безбар'ерным асяродку. Былі выкананы працы па рамонту ходнікаў, у крамах па загадзе аддзела гандлю ўсталяваны «элементы безбар'ернага асяродку». Абяцана, што да 25 снежня будуць усталяваны пандусы ў будынках раённай бальніцы. «Працы па паніжэнню бардзюраў будуць выкананы пры ўмове дадатковага фінансавання з бюджэту», - адзначана ў лісце з выканкама.

«Мяне здзівіла ў адказе, што наш зварот знаходзіцца на кантролі да 31 снежня 2015 года. Гэта значыць – да канца рэалізацыі Праграмы аб безбар'ерным асяродку на 2011-2015 год? А яшчэ столькі прац па безбар'ерным асяродку не выканана! Улады пішуць, што праграма рэалізавана на 60-70%, але па нашых дадзеных і маніторынгу - толькі на 30%», - пракаментаваў Юрый Ляшэнка.

Ён нагадаў, што Беларусь далучылася да «Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў». Адзін з галоўных прынцыпаў Канвенцыі палягае ў тым, што людзі з інваліднасцю павінны быць абаронены ад любой з форм дыскрымінацыі, як з боку дзяржаўных, так і прыватных структур.

Па словах Юрыя Ляшэнкі, ён з аднадумцамі працягне рабіць усё магчымае для таго, каб праграма па безбар'ерным асяродку была рэалізаваная на справе, а не на паперах.

«У горадзе яшчэ застаецца шмат праблем – высокія бардзюры, да некаторых прыпынкаў, такіх, як «Лёгкаатлетычны манеж» немагчыма дабрацца на вазку, працягваюць запускаць у эксплуатацыю аб'екты гандлю, дзе не працуюць ліфты, і яшчэ шэраг не вырашаных пакуль пытанняў», - дадаў грамадскі актывіст.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international