viasna on patreon

Баранавічы: уводны курс у канцэпцыю “HUMAN INTEGRITY”

2015 2015-12-01T09:09:33+0300 2015-12-01T09:09:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malunak2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавічы, семінар “HUMAN INTEGRITY”

Баранавічы, семінар “HUMAN INTEGRITY”

Нам патрэбныя новыя утопіі, якія б далі хоць бы шанец на мару»

Данііл Гарэцкі, Андрэй Юраў, «Тэзісы аб свабодзе»

Упершыню ў Баранавічах 5 снежня абдудзецца семінар, падчас якога абмяркуем, што такое сучасны фашызм і як супрацьстаяць яму, у чым адрозненне ад нацызму, а таксама пра талерантнасць і тэндэнцыі ў сучасным свеце.

Чаго чакаць ад семінара:

Мы пагаворым аб тым, што такое сучасны фашызм і фашызойдныя тэндэнцыі, што можа ім супрацьстаяць у сучасным свеце і як кожны можа працаваць з сабой, каб фашызму ў свеце было менш. Тут жа будзем абмяркоўваць, што такое талерантнасць і ці заўсёды талерантныя паводзіны з’яўляюцца адказам сучасным выклікам чалавецтву.

Чаму гэта важна:

Сучасны фашызм не проста разглядзець у штодзённасці. Ён эвалюцыянуе, прыстасоўваецца і робіць усё, каб як мага даўжэй заставацца незаўважаным.

Яшчэ адна ня вельмі добрая навіна — фашызм будзе заўсёды, у любым грамадстве. Таму што ў кожным з нас сядзіць маленькі фашыст, якога важна ўмець кантраляваць.

Але ў нас ёсць магчымасць выбіраць, хто будзе кіраваць — ён намі ці мы ім.

5 снежня (субота), мы рады будзем сустрэцца з вамі ў Баранавічах, дзе з 16.00 да 19:00 адбудзецца ўводны курс па гуманітарным антыфашызме (Human Integrity).

Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, запаўняйце анкету да 3 снежня ўключна. Пра месца мы паведамім вам пасля запаўнення анкеты.

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства