40 адмінстрацыйных спраў па факце ўдзелу ў акцыі памяці ў Свіслачы

2015 2015-12-01T08:37:20+0300 2015-12-01T08:37:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcyja-u-svislaczy.jpg
Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Працягваецца пераслед удзельнікаў акцыі ўшанавання памяці братоў Каліноўскіх у Свіслачы.

Так, для дачы сведчанняў быў запрошаны чарговы яе ўдзельнік – сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак з Бярозаўкі. Грамадскі актывіст адмовіўся даваць паказанні і падпісваць пратакол, складзены свіслацкімі міліцянтамі таму, што не лічыць удзел у падобных мерапрыемствах правапарушэннем:

 – Улады змянілі тактыку і замест затрыманняў працягваюць ціснуць на ўдзельнікаў акцый іншым чынам. Цягам усёй акцыі ў Свіслачы нас здымалі на відэа. Мы ж не злачынцы! Беларусы прыйшлі, каб ушанаваць нацыянальных герояў. І я не бачу нічога кепскага ва ўдзеле ў такім мерапрыемстве.

Па словах Вітольда Ашурка, міліцыянт яму паведаміў, што агулам заведзена каля 40 адмінстрацыйных спраў па факце ўдзелу ў акцыі памяці ў Свіслачы. Сам актывіст неаднойчы прыцягваўся да адказнасці за ўдзел у мінулагодніх акцыях у Свіслачы. Некалькі разоў яму прыйшлося сплаціць штраф, а аднойчы нават быў прысуджаны да 3 сутах арышту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international