viasna on patreon

Кіраўніцтва “Граніта” пазбаўляецца ад прынцыповых работнікаў

2015 2015-11-27T19:18:35+0300 2015-11-27T19:18:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tabula-uladzimir-granit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Табула, Мікашэвічы.

Уладзімір Табула, Мікашэвічы.

Пасля таго, як інжынер па ахове працы прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах Уладзімір Табула атрымаў папярэджанне аб непрацягненні з ім кантракта, ён накіраваў звароты гендырэктару Эдуарду Гаўрылковічу і ў шматлікія арганізацыі: ва Упраўленне справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, у Дэпартамент міжраённай інспекцыі па працы і, як бацька чацвярых непаўнагадовых дзяцей, у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У сваіх зваротах Табула прадставіў факты парушэнняў па ахове працы. Ён паведаміў, што ягоныя патрабаванні і рэкамендацыі ў той сферы, за якую ён нёс адказнасць, не прымаліся да ведама, але за пастаянную прынцыповасць з ім не працягнулі кантракт. У сваіх лістах ён адзначыў нядбайныя і фармальныя адносіны да аховы працы на “Граніце”, папрасіў сустрэчы ў Дэпартаменце міжраённай інспекцыі па працы, у аблвыканкаме, прасіў прыехаць чыноўнікаў рознага рангу непасрэдна на камбінат. Замест гэтага Уладзімір Табула ўбачыў, як хуценька выпраўляюць тыя хібы, пра якія ён паведамляў. Як ён лічыць, спрацавала тэлефоннае права.

Адначасова інжынеру стварылі невыносныя ўмовы: начальнікі розных узроўняў сталі патрабаваць тлумачальныя, усе яго дзеянні здымаюцца на відэакамеру. Праўда, прынеслі адразу на планёрку 10 талонаў на малако за шкоднасць, чаго не рабілі раней. Уладзімір Табула адмовіўся іх браць, спаслаўшыяся на пастанову Міністэрства працы і сацыяльнай абароны № 260, дзе сказана, што выдача малака забараняецца за прайшоўшыя змены, за змены наперад і з мэтай занесці дахаты. Ён сказаў: “Дзе вы былі раней, чаму мне малако не давалі своечасова?”

Праваабаронца Ўладзімір Малей і старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк, якія дапамагаюць Уладзіміру Табулу, лічаць неабачлівым і непрафесійным падыходам з боку кіраўніцтва выпіхваць з прадпрыемства маладых і высокапрафесійных спецыялістаў толькі за іх прынцыповасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства