viasna on patreon

Спецыяльныя дакладчыкі ААН праінфармаваныя аб факце ціску на праваабаронцаў і журналістаў

2015 2015-11-26T16:24:21+0300 2015-11-26T17:35:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aan-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас акцыі, якая праходзіла 24 лістапада ў цэнтры Мінска ў дачыненні як мінімум 12 чалавек былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.1. арт.23.34 КаАП "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў".

Сярод іх апынуліся назіральнікі ад Праваабарончага цэнтра "Вясна" і РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" Наталля Сацукевіч і Сяргей Каспяровіч. Тым самым супрацоўнікі міліцыі прыраўнялі ўдзел у акцыі і ажыццяўленне маніторынгу свабоды сходаў. Таксама пратаколы па аналагічным артыкуле былі складзеныя ў дачыненні да журналістаў Дзмітрыя Галко («Новы час»), Галіны Абакунчык («Радыё Свабода»), Кацярыны Андрэевай («Народная Воля»).

На працягу многіх гадоў беларускія праваабарончыя арганізацыі ажыццяўляюць назіранне падчас правядзення масавых мерапрыемстваў у Беларусі. Падрыхтаваныя на падставе такіх назіранняў маніторынгавыя справаздачы з рэкамендацыямі па паляпшэнні сітуацыі ў галіне свабоды сходаў у Беларусі, накіроўваліся ў адрас Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта, Палаты прадстаўнікоў НС Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў. За ўвесь час ажыццяўлення такой дзейнасці адказныя супрацоўнікі міліцыі ўступалі ў кантакт з прадстаўнікамі арганізацый падчас правядзення мерапрыемстваў, ажыццяўлялася пісьмовая камунікацыя з органамі ўнутраных спраў. Назіральнікі заўсёды пазначаныя сінімі камізэлькамі і нагруднымі імяннымі бэйджамі, знаходзяцца ў баку ад асноўнай масы ўдзельнікаў і іх заўсёды лёгка ідэнтыфікаваць. Падобнага роду фактаў ціску раней не ўзнікала.

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend ініцыяваў паведамленне, да якога далучыліся Праваабарончы цэнтр "Вясна", РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт".

Паведамленне было адпраўлена на адрасы:

Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі;

Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы праваабаронцаў;

Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб праве на свабоду мірных сходаў і асацыяцый;

Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне;

Прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ.

У паведамленні прыводзіцца апісанне таго, што адбылося і заклік да спецдакладчыкам пачаць камунікацыю з беларускім урадам адносна дадзенага выпадку. Таксама ў паведамленні ўтрымліваецца заклік працягваць настойваць на візіце ў краіну з мэтай вывучэння сітуацыі са свабодай сходаў, свабоды выказвання меркаванняў, свабоды слова і палажэнні журналістаў і праваабаронцаў у Беларусі.

Поўны тэкст звароту

lawtrend.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства