viasna on patreon

«Замежныя агенты», «антыканстытуцыйная», «антырасійская» дзейнасць - што далей?

2015 2015-11-26T13:17:52+0300 2015-11-26T13:20:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/arlou-memaryjal.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Арлоў, старшыня ПЦ "Мемарыял"

Алег Арлоў, старшыня ПЦ "Мемарыял"

«Вайна» з праваабарончым рухам у Расіі ўступіла ў новую фазу. Нароўні з прызнаннем з чэрвеня 2013 года ўжо больш як ста НКА «замежнымі агентамі», цяпер супраць іх вылучаюцца абвінавачванні ў «антыканстытуцыйнай» і «антырасійскай» дзейнасці - і гэтая рэпрэсіўная рыторыка нагадвае пра савецкую эпоху. Некалькі нядаўніх законапраектаў прапануюць увесці прыярытэт рашэнняў Канстытуцыйнага суда перад міжнародным заканадаўствам, забараніць грамадзянам РФ перадаваць інфармацыю ў міжнародныя арганізацыі без дазволу ўладаў, увесці крымінальную адказнасць за «публічнае выказванне нетрадыцыйных сэксуальных адносін».

Закон аб «замежных агентах» ужо істотна абмежаваў свабоду аб'яднанняў, але Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выказвае апасенні, што новыя заканадаўчыя ініцыятывы скіраваныя на поўнае знішчэнне праваабарончага руху ў Расіі.

Па выніках праверкі, якая прайшла ў кастрычніку 2015 года, Міністэрства юстыцыі заключыла, што Праваабарончы цэнтр "Мемарыял" падрывае "асновы канстытуцыйнага ладу РФ", заклікае "да звяржэння дзеючай улады, змены палітычнага рэжыму ў краіне", у яго заявах і публікацыях выказваецца "нязгода з уладамі", што фармуе “негатыўную грамадскую думку адносна дзяржпалітыкі, якая праводзіцца вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады дзяржпалітыкі”. Больш за тое, Міністэрства юстыцыі накіравала сваё заключэнне ў пракуратуру, у парушэнне дзейнага заканадаўства, якое дае НКА два тыдні для адказу. Калі суд пагодзіцца з заключэннем Мінюста, “Мемарыял” можа быць зачынены.   

6 лістапада 2015 праваабарончая арганізацыя «Машр» («Мір»), якая дзейнічае ў Інгушэціі і якую ўзначальвае Магамед Муцальгоў, - падвергнулася ператрусам па абвінавачванні ў «антырасійскай» і «экстрэмісцкай» дзейнасці. Група сілавікоў (на некаторых былі маскі) уварвалася ў офіс, яны канфіскавалі дакументацыю, кампутары і мабільныя тэлефоны. Ордэр на ператрус быў выдадзены Галоўным следчым упраўленнем РФ па паўночнакаўказскай федэральнай акрузе на падставе таго, што М.Муцальгоў, нібыта, займаецца распальваннем міжрэлігійнай варожасці на Паўночным Каўказе. Нагадаем, што «Машр» паспяхова праходзіў усе адміністрацыйныя праверкі. У лістападзе 2015 законнасць дзейнасці арганізацыі была пацверджаная рашэннем суда. Абсерваторыя асцерагаецца, што мэта нядаўняга ператрусу - запалохванне мясцовых праваабаронцаў.

Калі законапраект, зарэгістраваны ў Думе ў лістападзе, будзе прыняты, за перадачу інфармацыі ў любы міжнародны орган расійскіх грамадзянаў і арганізацыі будуць пераследваць, хоць гэта супярэчыць міжнародным абавязацельствам РФ у галіне правоў чалавека. Парушальнікам - фізічным асобам пагражаюць штрафы ў 50 тысяч рублёў, кіраўнікам - 1 млн рублёў, юрыдычным асобам - 10 млн рублёў. Гэты законапраект парушае права на доступ да камунікацыі з міжнароднымі органамі, гарантаванае Дэкларацыяй ААН аб праваабаронцах. Парушэнне права грамадзянаў на абарону правоў чалавека праз органы рэгіянальнага або міжнароднага правасуддзя ўтрымліваецца і ў законапраекце, які надае Канстытуцыйнаму суду РФ права даваць заключэнне пра немагчымасць выканання рашэнняў міжнародных судоў.  

Амаль кожны тыдзень у Дзярждуму паступае чарговы рэпрэсіўны законапраект. На гэтым фоне, новыя напады на праваабарончыя арганізацыі пагаршаюць і без таго складанае становішча незалежных НКА, якіх існуючае заканадаўства стыгматызуе як «замежных агентаў» і «непажаданыя арганізацыі», - нягледзячы на ​​зневажальны і неправавы характар ​​падобных паняццяў. Абарона ўніверсальных правоў чалавека - у прыватнасці, барацьба за забарону катаванняў і бесчалавечнага абыходжання - разглядаецца расійскімі судамі як «палітычная дзейнасць». Менавіта ў сілу падобнай трактоўкі, Антыдыскрымінацыйны цэнтр "Мемарыял" стаў першай праваабарончай арганізацыяй, прызнанай «замежным агентам» у красавіку 2014 года. На мінулым тыдні ў гэты спіс былі ўключаныя Фонд абароны галоснасці і Інстытут правоў чалавека, які ўзначальвае Сяргей Кавалёў.

***
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў была створаная ў 1997 годзе Міжнароднай федэрацыяй за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў (OMCT). Мэта праграмы - спрыяць прадухіленню пераследаў супраць праваабаронцаў і рэагаваць на такія пераследы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства