Невядомыя ідэолагі ад культуры зачышчаюць мастацкія выставы ад непажаданых карцін

2015 2015-11-26T11:27:58+0300 2015-11-26T11:28:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dvuboj-maarachkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Карціна Аляксея Марачкіна «Двубой, альбо супраціў двухгаловаму мутанту"

Карціна Аляксея Марачкіна «Двубой, альбо супраціў двухгаловаму мутанту"

Хваля цемрашальскай «цэнзуры» накаціла на Беларусь у лістападзе, адразу пасля выбараў Прэзідэнта краіны. Першымі яе ўплыў адчулі мастакі і творчыя калектывы.

Так, перад пачаткам выставы “Пагоня” ў Палацы мастацтваў 24 лістапада чыноўнікі з Міністэрства культуры загадалі прыбраць з выставы дзве працы Аляксея Марачкіна «Двубой, альбо супраціў двухгаловаму мутанту» і «Маці Божая Нябеснай сотні», карціну Алеся Пушкіна «Памяці беларусаў, загінулых за Украіну», а таксама працу мастака Віктара Маркаўца. Пазней карціну «Маці Божая Нябеснай сотні» ўдалося адстаяць.

Аднак на наступны дзень з экспазіцыі выставы, па загадзе невядомых чыноўнікаў, знялі яшчэ дзве карціны. Гэта праца Алеся Цыркунова, прысвечаная ўдзелу беларусаў у баях каля Монтэ-Касіна і карціна Уладзіміра Крукоўскага пад назвай «Што ж мы за людзі?».

Чамусьці па-за ўвагай грамадскасці застаўся факт забароны трох фотаработ Георгія Ліхтаровіча за выявы бел-чырвона-белых сцягоў на выставе “Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні”, якая адкрылася 13-га лістапада ў тым жа будынку Палаца мастацтваў. Нібыта чыноўнікаў з Міністэрства культуры напалохалі фотаздымкі, на якіх адлюстравана ўсталяванне крыжа пакутнікаў у 1996 годзе ў Курапатах. Праўда, кажуць, праз дзень работы былі ўсё-ткі выстаўленыя.

Мяркуючы па тэматыцы непажаданых мастацкіх прац, усё нацыянальнае, гістарычнае, усё тое, што можа абудзіць нацыянальную самасвядомасць, гонар за Радзіму, па-ранейшаму раздражняе невядомых ідэолагаў.

А тым часам, як паведамляе Радыё “Свабода” старшыня мастацкай суполкі «Пагоня» Генадзь Драздоў рыхтуе зварот на імя старшыні Саюзу мастакоў Беларусі Рыгора Сітніцы, каб высветліць, з якіх прычынаў і паводле якіх паказчыкаў — мастацкіх, эстэтычных ці ідэалягічных — былі знятыя названыя працы, чый быў гэта загад, хто і калі гэта зрабіў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international