Брэсцкая мытня просіць суд прызнаць дзве кнігі Зянона Пазняка экстрэмісцкімі матэрыяламі

2015 2015-11-25T22:51:14+0300 2015-11-25T22:52:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pazniak-zianon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Экспертная камісія Брэсцкай вобласці па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі зрабіла выснову, што дзве кнігі аўтарства Зянона Пазняка “ўтрымліваюць прыкметы праявы экстрэмізму”.

Гаворка ідзе пра кнігі “Добрая фатаграфія” і “Абарона Курапатаў. Народны мемарыял”, якія былі забраныя мытнікамі ў адказнага сакратара ўправы сойма Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі-БНФ Алеся Чахольскага, калі той 27 верасня перасякаў беларуска-польскую мяжу ў Брэсце.

Паводле словаў Чахольскага, у яго былі чатыры кнігі, і да трох з іх у супрацоўнікаў мытні з’явіліся пытанні: друкаваную прадукцыю затрымалі “для правядзення праверачных мерапрыемстваў”. Праз пэўны час АлесьЧахольскі атрымаў ліст, з якога вынікае, што Брэсцкая мытня звярнулася ў суд Маскоўскага раёна Брэста з просьбай прызнаць дзве кнігі Зянона Пазняка - “Добрая фатаграфія” і “Абарона Курапатаў. Народны мемарыял”, (яна напісана разам з Валерыям Буйвалам) экстрэмісцкімі матэрыяламі. Яшчэ да адной кнігі - “Сесія незалежнасці” - прэтэнзій няма.

Больш таго, Алеся Чахольскага наведаў участковы інспектар, каб апытаць і зрабіць выснову, ці ёсць у дзеяннях актывіста КХП-БНФ склад адміністрацыйнага правапарушэння за “выраб, захоўванне i распаўсюд экстрэмісцкай літаратуры”. Якія канкрэтна факты экстрэмізму ўтрымліваюцца ў затрыманых кнігах – невядома, бо копію экспертнага заключэння Чахольскаму не даслалі.

Гэта ўжо не першы інцыдэнт на мытні з кнігамі Зянона Пазняка: Гродзенская мытня ўжо канфіскоўвала кнігу “Тэры Дэй”, аднак у лютым 2015 года адмысловая камісія вынесла экспертнае заключэнне, што экстрэмізму ў той кнізе не знайшлі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international