ПАСЕ выказвае трывогу з нагоды смяротнага прысуда ў Беларусі

2015 2015-11-25T16:47:47+0300 2015-11-25T16:47:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pase.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Два дакладчыкі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) выказалі трывогу з нагоды смяротнага прысуду, вынесенага у Беларусі на мінулым тыдні, і заклікалі ўлады не прыводзіць яго ў выкананне, паведамляе афіцыйны сайт ПАСЕ.

“Смяротнае пакаранне супярэчыць каштоўнасцям Савета Еўропы і яму няма месца на нашым кантыненце”, — заявіў дакладчык ПАСЕ па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні (Італія, Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу), а таксама генеральны дакладчык па пытанні адмены смяротнага пакарання Мар’ета Караманлі (Францыя, Група сацыялістаў).

“Незалежна ад цяжару злачынстваў, учыненых злачынцам, і выказваючы нашае спачуванне сем'ям ахвяраў, мы спадзяемся, што гэты прысуд не будзе выкананы, нават калі ён пакінуты ў сіле ў выніку абскарджвання. У прыватнасці, мы шкадуем пра гэты смяротны прысуд, таму што ён перапыняе адносна станоўчую тэндэнцыю ў адносінах паміж Беларуссю і еўрапейскімі арганізацыямі, адзначаную вызваленнем усіх палітычных зняволеных у Беларусі, адсутнасцю гвалту падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія ўпершыню з 2001 года назіраліся Парламенцкай Асамблеяй па запрашэнні беларускага парламента, і часовым прыпыненнем санкцый з боку Еўрапейскага саюза”, — адзначылі дакладчыкі.

“Мы настойліва заклікаем беларускае кіраўніцтва ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці кроку ў кірунку яго поўнай адмены. Гэтае рашэнне, якое можа быць прынята ў любы час Прэзідэнтам, парламентам або Канстытуцыйным судом, стане праявай прагрэсу ў галіне абароны правоў чалавека, а таксама прадэманструе, што ўлады гатовыя да ўмацавання стасункаў з еўрапейскімі арганізацыямі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international