Мастацкі воркшоп па міратворчасці ў рамках тыдня «За Мір!»

2015 2015-11-25T14:30:58+0300 2015-11-25T14:30:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/art-for-peace.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Солнечный круг небо вокруг 
Это рисунок мальчишки 
Нарисовал он на листке 
И подписал в уголке 
Пусть всегда будет солнце 
Пусть всегда будет небо 
Пусть всегда будет мама 
Пусть всегда буду я. 

Памятаеце песню з дзяцінства? Стварэнне мастацкіх вобразаў - самы хуткі і адначасова самы складаны шлях выказвання думак і пачуццяў.

Праз правядзенне гэтага воркшопа мы хочам праявіць Міра_творчасць, якая ўтоеная ў кожным з нас: імкненне да міру, адмовы ад гвалту і стварэнне замест разбурэння.

Што мы будзем рабіць? Будзем маляваць, ляпіць, клеіць ... увогуле, дзейнічаць з дапамогай падручных сродкаў як душы заўгодна. Дапамагаць нам у гэтым будзе сучасны мастак Міхась Волкаў.

Як мы будзем гэта рабіць? Спачатку мы паслухаем тэарэтычную ўводную - хто гістарычна займаўся гэтым да нас і чым усё скончылася/працягваецца.

Навошта? У рамках тыдня «За Мір!» мы вырашылі знайсці аднадумцаў міратворчага руху, каб разам адказваць сучасным выклікам.

Як можна да нас далучыцца? Прыходзь у 13:30 29 лістапада (нядзеля) ў арт-прастора "Тэрмiн дзеянне" (2-ая вуліца Шчорса, мапу можна знайсці тут). Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16:30.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international