Бярозаўскія праваабаронцы збіраюцца адзначыць Дзень правоў чалавека пікетам

2015 2015-11-24T18:17:37+0300 2015-11-24T18:17:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deklaracyja09.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяву на пікет у Бярозаўскі райвыканкам. Такую форму яны абралі, каб адзначыць 10 снежня Міжнародны дзень правоў чалавека і 67-ю гадавіну прыняцця Генеральнай Асамблей ААН Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Мэта пікету: распаўсюд Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, інфармаванне пра яе змест і садзеянне яе разуменню і павагі да яе, абмеркаванне стану з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь. Плануецца, што ў пікеце прымуць удзел 5 чалавек. Месца правядзення – уваход на гарадскі стадыён – месца, вызначанае ўладамі, час -- з 12 да 13 гадзін.
Праваабаронцы першым пунктам абавязацельства просяць улічыць, што прыборку, забеспячэнне аховы здароўя і бяспекі заяўнікі бяруць на сябе.

За апошнія 18 гадоў бярозаўскія ўлады далі дазвол на пікет толькі адзін раз – 27 ліпеня бягучага года.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international