Наста Лойка: Абскарджанне з'яўляецца важным доказам пераканання ў сваёй праваце

2015 2015-11-24T11:33:05+0300 2015-11-24T11:33:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nasta_lojka.jpg
Праваабаронца Наста Лойка. Фота: Юля Сакалоўская

Праваабаронца Наста Лойка. Фота: Юля Сакалоўская

Праваабаронца і юрыст праваабарончага цэнтра "Вясна" Наста Лойка  адказала на пытанні "Беларускага дакументацыйнага цэнтра":

– З чым, як Вы мяркуеце, звязанае цяперашняе “пацяпленне”? Значна панізіўся адсотак затрыманняў і арыштаў грамадзянскіх актывістаў у параўнанне з мінулымі гадамі. Апазіцыя ладзіць мітынгі, сходы. Найбольшае пакаранне – штраф арганізатарам. Ці варта “расслабляцца” актывістам, ці гэта ўсё-ткі часовая з'ява?   

– На маёй памяці гэта ня першая хваля “пацяпленьня” з боку ўладаў, нешта падобнае было з канца 2008 году па канец 2010-га, але з той асаблівасцю, што тады былі публічныя заявы пра пэўныя рэформы, чаго няма зараз. То бок, сытуацыя проста замарозілася: з аднаго боку няма палітвязняў і арыштаў для актывістаў, але з іншага няма сыстэмных зменаў. Гэта выклікана больш эканамічна-палітычнымі інтарэсамі. Канешне, а ня добрай волей уладаў, таму ў любы момант усё можа павярнуцца зноў. Пакуль не адбудуцца структурныя рэформы ў галіне правоў чалавека, ня варта спадзявацца на прынцыповае паляпшэнне сытуацыі. Як мінімум, мусіць быць адмененае смяротнае пакараньне, наладжаны справядлівы суд і лібэралізаванае заканадаўства і практыка ў галіне свабоды сходаў і асацыяцый.

– Чаму важна дакумэнтаваць факты рэпрэсій з боку супрацоўнікаў міліцыі, розныя парушэнні падчас следства, разбіральніцтва і г.д.?

– Па-першае, мы не павінны галаслоўна сцвярджаць пра парушэнні правоў чалавека – гэтаму павінны быць канкрэтныя доказы. Дакумэнтацыя з'яўляецца найбольш паказальнай формай фіксацыі інфармацыі пра рэпрэсыі. Прычым, важна як захоўваць дакумэнты, так і апытваць людзей, фіксаваць усімі магчымымі спосабамі, каб аднойчы гэта паспрыяла юрыдычнай ці гістарычнай справядлівасьці. 

– Ці ёсць сэнс абскарджваць судовыя пастановы? Ці былі выпадкі ў Вашай практыцы скасавання судовага рашэння?

– Абскарджанне асабіста для мяне заўжды з'яўляецца важным доказам пераканання ў сваёй праваце і спосабам публічнай фіксацыі гэтай нязгоды. У нашых прававых рэаліях яны няхай і не з'яўляюцца эфэктыўным мэханізмам адстайвання правоў, але адзіным легальным мэтадам настойвання на гэтым. Часам насамрэч пастановы адмяняюць. Я бачыла адзін апраўдаўчы прысуд па крымінальнай справе (пра альтэрнатыўную грамадзянскую службу ў 2009 годзе), шмат пастаноў аб адміністрацыйных справах былі накіраваныя на новы разгляд, а часам і адмененыя. Можа, гэта каля 5%, але тэарытычна гэта можа здарыцца з кожным, таму варта спрабаваць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international