Вячаслаў Сіўчык абскардзіць у Менгарсудзе пастановы за ўдзел у акцыях

2015 2015-11-24T09:11:51+0300 2015-11-24T12:16:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siuchyk-akcyia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Сіўчык. Фота "Нашай нівы".

Вячаслаў Сіўчык. Фота "Нашай нівы".

Менскі гарадскі суд 24 лістапада разгледзіць скаргу лідэра руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка. Актывіст абскардзіў ранейшую пастанову суда Цэнтральнага раёна аб прыцягненні яго да адміністратыўнай адказнасці (штраф 50 базавых велічынь) за ўдзел у  «Шэсці нацыянальнага сцяга» ў Менску 10 кастрычніка, а таксама адміністратыўнае пакаранне ў выглядзе штрафу за ўдзел у акцыі пратэсту 11 кастрычніка. Пачатак судовага паседжання ў 15-00.

Нагадаем, 20 лістапада суд Цэнтральнага раёна Менска пакараў Сіўчыка новым штрафам  за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 4 кастрычніка — мітынг супраць расейскай вайсковай базы на плошчы Свабоды. Суддзя Міхаіл Хома пастанавіў пакараць актывіста штрафам у памеры 10 мільёнаў 800 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international