Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Сусьветная арганізацыя супраць катаваньняў (OMCT), якія займаюцца абаронай праваабаронцаў, асуджаюць закрыцьцё Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Яны лічаць, што гэта відавочна палітычнае рашэньне, якое ў чарговы раз даказвае рэпрэсіўную палітыку, што праводзіцца ў Беларусі ў адносінах да праваабаронцаў і мае на мэце зьнішчыць усе крытычныя галасы, якія яшчэ чуюцца ў рэспубліцы.

2003 2003-11-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларусь
“Вясна” ліквідаваная

Парыж-Жэнева, 30 кастрычніка 2003

Урад Беларусі працягвае палітыку ліквідацыі незалежных грамадзкіх абяднаньняў.

У аўторак, 28 кастрычніка 2003, Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэньне аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. На працэсе, які цягнуўся чатыры дні, прысутнічалі аглядальнікі праграмы «The Observatory for the Protection of Human Rights Defenders», ажыцьцяўляемай Міжнароднай федэрацыяй правоў чалавека (FIDH) Сусьветнай арганізацыяй супраць катаваньняў (OMCT), яая займаецца абаронай праваабаронцаў.

За месяц да гэтага Міністэрства юстыцыі ўзбудзіла грамадзянскую справу ў Вярхоўным судзе рэспублікі, абвінавачваючы НДА “Вясна” ў наступным:

 у падробцы дакументаў, прадстаўленых на момант рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня Праваабарончы цэнтр “Вясна” (парушэньне арт. 13 Закона аб грамадзкіх аб’яднаньнях, пункта 3 Прэзідэнцкага дэкрэта ад 26 студзеня 1999 і пункта 2 Правіла 108 Міністэрства юстыцыі ад 15 траўня 1995);
 у недастатковай колькасьці сяброў (8 замест 10) мясцовага аддзяленьня ў Магілёўскай вобласьці (парушэньне рашэньня Рэспубліканскай камісіі па рэгістрацыі і перарегістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў ад 24 траўня 1999);
 у парушньні Статута “Вясны”, якое выразілася ў незьбіраньні складак і нестварэньні мясцовага аддзяленьня ў Мінску (парушэньне пунктаў 3.1, 4.5 і 5.1 статута «Вясны», арт. 4 Закона аб грамадзкіх аб’яднаньнях і арт. 48 Грамадзянскага кодэкса);
 у парушэньні заканадаўства аб выбарах, якое выразілася ў накіраваньні на выбары назіральнікаў, якія не з’яўляюцца сябрамі “Вясны”;
 у намеры ажыцьцявіць юрыдычную абарону асобаў, якія не з’яўляюцца сябрамі «Вясны» (парушэньне арт. 72 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса, арт. 22 Закона аб грамадзкіх аб’яднаньнях і п. 2.1 статута «Вясны»);

суд прыняў да разгляду толкі адно з пяці абвінавачаньняў -- парушэньне заканадаўства аб выбарах.

Назіральнікі, накіраваныя на працэс праграмай «The Observatory for the Protection of Human Rights Defenders», канстатавалі, што права на абарону абвінавачваемых было парушанае.
Аднак судзьдзя вынесла рашэньне, якое адпавядае канвеернай палітыцы апошніх месяцаў: “Вясна” стала дзесятай НДА, ліквідаванай на юрыдычнай падставе з чэрвеня 2003.
Пасьля вынясеньня рашэньня кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі, Юрысты Уладзімір Лабковіч і Валянцін Стэфановіч і іх пяць калегаў, таксама сяброў “Вясны”, адмовіліся пакінуць залу паседжаньня. Яны былі арыштаваныя і дастаўлныя ў РУУС. 29 кастрычніка затрыманыя былі вызваленыя і атрымалі штрафы ў памеры ад 40 да 80 даляраў за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі (арт. 166 Адміністратыўнага кодксу).

Супрацоўнікі “Вясны” маюць намер накіраваць саргу Старшыні Вярхоўнага суда і дабівацца перагляду рашэньня аб ліквідацыі іх арганізацыі.

«The Observatory for the Protection of Human Rights Defenders» асуджае гэтае відавочна палітычнае рашэньне, якое ў чарговы раз даказвае рэпрэсіўную палітыку, што праводзіцца ў Беларусі ў адносінах да праваабаронцаў і мае на мэце зьнішчыць усе крытычныя галасы, якія яшчэ чуюцца ў рэспубліцы

«The Observatory for the Protection of Human Rights Defenders» настойліва патрабуе ад беарускага кіраўніцтва спыніць палітыку рэпрэсіяў і перасьледу праваабарончых арганізацыяў і адпавядаць палажэньням Дэкларацыі аб праваабаронцах, прынятай Гнеральнай Асамблеяй ААН, у тым ліку арт. 1, які сьцьвярджае, што “Кожны мае права, у індывідуальным парадку ці ў складзе асацыяцыі, садзйнічаць абароне і ралізацыі правоў чалавека і асноўных свабодаў, як на дзяржаўным, так і на міжнародным узроўнях”.

Press Contact : FIDH, + 33 1 43 55 25 18 ; OMCT : + 41 22 809 49 39

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international